Берасцейшчына: Прадстаўнікі ад ПБНФ уключаны ў некаторыя ўчастковыя камісіі

2010 2010-11-02T16:10:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Берасцейшчыне ў Драгічынскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Маларыцкім раёнах, а таксама ў Маскоўскім раёне абласнога цэнтра прадстаўнікам Партыі БНФ прадастаўлена магчымасць прысутнічаць у якасці прадстаўнікоў Рады Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ на паседжаннях па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій.

Стала вядома, што ва ўчастковыя камісіі ад Партыі БНФ уключаны 2 з 5 накіраваных прадстаўнікоў у Драгічынскім раёне, 2 з 4 - у Маларыцкім, 1 - у Івацэвіцкім і 3 - у Кобрынскім.

У Бярозаўскім раёне колькасць уключаных ва УК прадстаўнікоў ад  партыі БНФ трымаецца ў сакрэце. На цяперашні момант ёсць інфармацыя толькі пра неўключэнне ва ўчастковы выбаркам вядомых у горадзе грамадскіх актывістаў Тамары Шчапёткінай і Сяржука Русецкага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international