ЦВК не прызнае парушэнні выбарчага заканадаўства падчас збору подпісаў за вылучэнне А.Лукашэнкі

2010 2010-11-02T15:18:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты Мікіта Красноў і Вячаслаў Дзіянаў атрымалі з Цэнтрвыбаркаму адказ на сваю скаргу. Яны заяўлялі пра выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу падчас збору подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі. У прыватнасці, указвалася на тое, што студэнты БДУІРа ў вучэбны час стаяліў пікетах, а “курыраваў” іх працу сябра ініцыятыўнай групы Аляксандр Аляксандравіч Хмыль - прарэктар па вучэбнай працы БДУІР. Скаргу грамадскіх актывістаў ЦВК у асобе Лідзіі Ярмошынай палічыла неабгрунтаванай.

Сярод іншага старшыня камісіі ў сваім адказе палічыла неабходным патлумачыць грамадскім актывістам, што артыкул 73 ВК “забараняе кандыдатам у Прэзідэнты прыцягваць асобаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ці іншай службовай залежнасці, для ажыццяўлення ў працоўны час дзейнасці, спрыяльнай вылучэнню. Указанага статуса А.А. Хмыль не мае. Такім чынам, ён мае права запрашаць да ўдзелу ў зборы подпісаў студэнтаў БДУІРа”.

Той факт, што збор подпісаў студэнтамі здзяйсняўся ў вучэбны час, з 11.00 да 15.00, на думку Л.Ярмошынай, таксама “не сведчыць пра пропуск імі заняткаў, паколькі вольны ад вучобы час вызначаецца раскладам заняткаў, які мае свае асаблівасці ў залежнасці ад факультэта, курса і спецыяльнасці”. Разам з тым, ЦВК замоўчвае, ці праводзілася праверка раскладу заняткаў менавіта тых студэнтаў, якіх Красноў і Дзіянаў бачылі ў пікетах.

Не дае Цэнтрвыбаркам ні ацэнак ні каментароў наконт таго, на якой падставе сам А.А. Хмыль у працоўны час знаходзіўся на пікеце. Дарэчы, падчас разгляду папярэдняй скаргі ў Мінскай гарадской камісіі 23 кастрычніка прарэктар БДУІРа пацвердзіў, што ў гэты час ён не хнаходзіўся ў адпачынку, але “ад’яжджаў па працы”. Таксама ён сцвярджаў, што ў яго адсутнасці студэнты не запаўнялі падпісныя лісты.

Напрыканцы свайго адказу старшыня ЦВК адзначае так бы мовіць тэхнічны момант - “збор подпісаў сябрам ініцыятыўнай групы, у тым ліку і ў форме пікета, дапускае ўдзел у гэтай працэдуры разам з сябрам ініцыятыўнай групы іншых грамадзян, якія могуць аказваць дапамогу ў запаўненні падпісных лістоў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international