У Пінскім раёне 70 камісій сфармаваны за 5 хвілін

2010 2010-11-02T13:31:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лістапада адбылося супольнае паседжанне Пінскага раённага выканаўчага камітэта і прэзыдыюму Пінскага раённага савета дэпутатаў. На паседжанні разглядалася пытанне аб фармаванні ўчастковых камісій. З улікам таго, што апазіцыйныя партыі і дэмакратычныя незалежныя арганізацыі не здолелі прапанаваць сваіх людзей у раён -  70 участковых камісій былі сфармаваны без дыскусій і абмеркаванняў вельмі хутка, амаль за 5 хвілін. 

На заўтрашні дзень, 3 лістапада, запланавана паседжанне па фармаванні ўчастковых камісій у горадзе Пінску. Прыемна ўразіла назіральнікаў, што на афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкаму зявілася аб’ява наступнага зместу: “Пінскі гарвыканкам інфармуе зацікаўленых аб тым, што разгляд пытання аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца заўтра, 3 лістапада 2010 года, у 10.00 у кабінеце 19, па адрасу г. Пінск, вул. Дняпроўскай флатыліі, 21”. Варта адзначыць, што ў Пінску Партыя БНФ і “Справядлівы свет” прапанаваліі 19 сваіх прадстаўнікоў у камісіі дадзенага ўзроўню.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international