“Калінкавіцкія навіны” апраўдваюцца

2010 2010-11-02T13:27:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalinkavichy-naviny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, як калінкавіцкая раённая газета асвятляла ход збору подпісаў у райцэнтры. У прыватнасці, аўтар артыкулу зазначаў, што збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ідзе актыўна, а Віталь Рымашэўскі, які наведаў райцэнтр - невядомы нікому ў Калінкавічах прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду.

Артыкул пра піяр раённай газетай Лукашэнкі і “чорны піяр” Рымашэўскага надрукаваў і незалежны гомельскі сайт odsgomel.org. І тады Аляксандр Века, аўтар артыкула ў газеце “Калінкавіцкія навіны”, відаць, палічыў патрэбным “запярэчыць аўтарам інфармацыі на сайце odsgomel.org у тым, што раённая газета “адкрыта падтрымлівае збор подпісаў толькі за аднаго прэтэндэнта - Аляксандра Лукашэнку”. “У згаданым вышэй артыкуле я называў імя Віталя Рымашэўскага, які прапаноўваўся кандыдатам у Прэзідэнты”, - апраўдваецца аўтар артыкулу. 

Называць называў, але як? “Невядомы мне, прынамсі, я больш чым упэўнены, што гэты малады чалавек дакладна таксама невядомы і большасці калінкавічан”, - так ахарактэрызаваў ён Рымашэўскага, а цяпер гэтым жа прозвішчам вырашыў апраўдацца, маўляў, я і пра яго пісаў.

І каб ужо канчаткова пераканаць чытачоў у сваёй аб'ектыўнасці, А.Века ўзгадаў пра тое, што, аказваецца, у райцэнтры збіралі подпісы і за Уладзіміра Някляева, нават даў слова сябру ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост.

Дарэчы, звычайна раённыя газеты Гомельскай вобласці пры асвятленні выбарчага працэсу ці падаюць інфармацыю БЕЛТА, ці пішуць што-кольвек пра Лукашэнку, як гэта стала робіць  «Голас Веткаўшчыны». Аднак,  У. Някляева ўзгадалі не толькі «Калінкавіцкія навіны», але і петрыкаўская раённая газета. У гэтай раёнцы таксама высоўваецца “невядомасць” патэнцыйнага кандыдата: “Відаць па рэакцыі петрыкаўчан, імя Уладзіміра Някляева мала ім пра што гаворыць. Вершамі нямногія цікавяцца, часопіс (маецца на ўвазе «Крыніца») цяпер не выходзіць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international