Маніторынг БАЖ: Дзяржаўныя СМІ асвятляюць выбары аднапалярна

2010 2010-11-02T11:34:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baj-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларуская асацыяцыя журналістаў

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” падсумавала вынікі маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. у беларускіх СМІ”.

У трохтыднёвым маніторынгу падаецца інфармацыя пра тое, як беларускія электронныя і друкаваныя СМІ асвятлілі на працягу гэтага часу  прэзідэнцкія выбары 2010 г. у краіне.

Даследванні вяліся на падставе аналізу праграм і матэрыялаў наступных медыа-рэсурсаў:

- тэлебачанне і радые:

Першы нацыянальны канал, ( праграма “Панарама”), ОНТ (навінная праграма “Наши новости”), Першы нацыянальны канал (тыднёвая аналітычная праграма “В центре внимания”), Нацыянальнае радыё, 1 праграма "Радыёфакт”, "Первый городской" ТБ, Экспрэс 101,3 FM, “Новости региона” (Магілёў), Абласное радыё (Магілёў); 

 - Інтэрнет-рэсурсы:

www.naviny.by, www.belta.by;  

- друкаваныя СМІ:

"Беларусь сегодня" (“Советская Белоруссия"), "Народная воля”, “Рэспубліка”, “Белорусы и рынок”, “Наша ніва”, “Комсомольская правда в Белоруссии», "Гомельская праўда”, “Могилёвская правда”.

Альбо маўчанне альбо здзек

І вось да якіх высноў прыйшлі арганізатары маніторынгу. У дзяржаўных электронных і друкаваных СМІ тэма прэзідэнцкіх выбараў у згаданы перыяд была далёка не прыярытэтнай. Напрыклад, на надвор’е адводзілася часу ў два ці тры разы болей за сюжэты, прысвечаныя выбарам. У дзяржаўных СМІ дамінаваў станоўчы вобраз толькі аднаго прэтэндэнта ў кандыдаты – дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прозвішчы астатніх прэтэндэнтаў альбо ігнараваліся, альбо толькі ўзгадваліся. Патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, альбо ігнаравалі альбо падавалі пад іранічна-здзеквальніцкім “соусам”.

Як гаворыцца ў маніторынгу, “навінная праграма “Панарама” (Першы нацыянальны канал Беларускага тэлебачання) адвяла дзеючаму прэзідэнту амаль 75% часу (параўнальна з усімі іншымі суб’ектамі маніторынгу), ЦВК - амаль 19% , назіральнікам з краін СНД – 6% і толькі ўзгадала пра патэнцыйных кандыдатаў спп. Някляева і Правальскага (менш за 0,06%) , а таксама Гайдукевіча (0,1%). Прэзідэнта Лукашэнку і яго дзейнасць праграма ацаніла выключна станоўча, ролю назіральнікаў з краін СНД – нейтральна, а ЦВК - нейтральна і пазітыўна. Выбарчаму працэсу праграма “Панарама” адвяла 0,86% часу, надвор’ю – 3,45%, спорту - 17,4%. Астатні ж час быў прысвечаны іншым тэмам, ад эканомікі і палітыкі да культуры і сацыяльных праблемаў”.

Прыблізна такая ж карціна вымалёўваецца і ў адносінах да АНТ ды іншых дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў.

Але Першы нацыянальны, здаецца, “пераплюнуў” усіх сваіх калег па журналісцкаму дзяржаўнаму цэху.

Напрыклад, аўтар аднаго з сюжэтаў на АНТ А.Міхальчанка матывацыю зняцця з перадвыбарнай гонкі Сяргея Рыжова (перашкоды па зборы подпісаў) акрэсліў як “враньё”. А вось у тым жа сюжэце пра “праблему” грамадскага актывіста сп. Міхаіла Башуры : “Вот и координатор движения “Говори Правду” Михаил Башура попался на подделке справки о доходах. Липовый документ позволил получить льготный кредит”. Яшчэ цытата: Потом Башура примкнул к движению “Говори Правду!” и - о чудо! – банальный жулик превратился в политического деятеля”. І далей: Так может и педофила, если он насилует исключительно пионеров и членов БРСМ, считать борцом с режимом?

Пачынае той сюжэт Міхальчанка: Рыжый, рыжый, конопатый, снялся с гонки в кандидаты. Вождь предпринимателей тоскует по крыше. А координатор движения “Говори Правду” погорел на обмане”.

“Советская Белоруссия” “акрамя дзеючага прэзідэнта (68,3% плошчы параўнальна з іншымі суб’ектамі) не брала пад увагу іншых прэтэндэнтаў. Сярод іншых суб’ектаў, пра якія пісала ў кантэксце выбараў, - апазіцыя (13,6%), ЦВК (11,3%), праўрадавыя арганізацыі (5,1%) і назіральнікі з краін СНД (1,6%). Адзіным суб’ектам, які “СБ” ацэньвала негатыўна, была апазіцыя як неперсаніфікаваны суб’ект, што ў сваю чаргу яшчэ больш адцяняе станоўчую ацэнку прэзідэнта і яго дзейнасці”.

Аўтары маніторынгу БАЖ прыводзяць вельмі ціквую цытату з гэтай газеты, прысвечаную селетнім выбарам, з матэрыяла пад красамоўным загалоўкам “Власть делает всё возможное”: прэзідэнт “подчеркнул, что заинтересован в политической конкуренции: "Я народ просил: подпишитесь, поддержите других кандидатов". А сейчас Александр Лукашенко разочарован поведением некоторых потенциальных соперников. Констатировал: "Они сегодня думают о том, как снять свою кандидатуру". И дал свое объяснение поведению оппонентов: "Знают, что у них будет 0,2 процента на выборах. Думают: зачем идти позориться?" При этом Президент подчеркнул, обращаясь к брестчанам: "Я никогда не фальсифицировал выборы! Вы всегда меня избираете огромным количеством голосов".

Такую ж пазіцыю ў адносінах да асвятлення выбараў прадэманстравалі іншыя праманітораныя дзяржаўныя СМІ: "Первый городской" (Гомель), “Новости региона” (Магілёў), радыё “Экспрэс 101,3 FM” (Гомель), Абласное радыё (Магілёў), інтэрнет-рэсурс www.belta.by, газеты “Рэспубліка”, “Гомельская праўда” і “Могилёвская правда”.

Недзяржаўныя СМІ ў выбарах бачаць выбары

Недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ў параўнанні са сваімі калегамі з дзяржаўных СМІ занялі супрацьлеглую пазіцыю ў асвтяленні выбарчай кампаніі. Праўда, не ўсе. Такая папулярная газета як “Комсомольская правда в Белоруссии" адвяла дзеючаму прэзідэнту (параўнальна з астатнімі) прыблізна 82% газетнай плошчы. І рэпрэзентаваны ён быў галоўным чынам станоўча. На астатніх 10 прэтэндэнтаў прыйшлося 18% плошчы, дзе яны былі рэпрэзентаваныя нейтральна.

“Народная воля” кінулася ў іншую крайнасць. Дзеючую ўладу на гэтых выбарах характарызавала выключна крытычна. І наадварот пазітыўна падавала патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Найбольш увагі гэтага выдання прыйшлося на У.Някляева (амаль 14% плошчы параўнальна з усімі астатнімі суб’ектамі, што амаль на 10% болей чым у сп.Саннікава).

Інтэрнэт-рэсурс naviny.by “падаў надзвычай шырокую карціну выбарчага працэсу, якая ўлучае 40 суб’ектаў выбарчай кампаніі. Прычым галоўнымі дзеючымі асобамі (актарамі) гэтага перыяду былі якраз патэнцыйныя кандыдаты, ЦВК ды некаторыя палітычныя партыі і рухі”.

Нічога дзіўнага

Медыа-эксперт Васіль Бусел ацэньвае вынікі дадзенага маніторынгу як чаканыя:

“Нічога дзіўнага ў асвятленні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўнымі і недзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі я не бачу. Падчас палітычных кампаній такога кшталту (дый па вялікаму рахунку не толькі падчас іх) дзяржаўнымі медыа-рэсурсамі кіруе прэзідэнцкая адміністрацыя, дзе ўжо даўно выпрацаваны сцэнар правядзення выбараў. Справядлівасці дзеля, што ў гэтым плане аўтары дадзенага плана ў адносінах да падначаленых СМІ дзейнічаюць даволі тэхналагічна. Чым менш інфармацыі пра прэзідэнцкія выбары, тым больш яны нівелююцца ў вачах простага выбаршчыка. Сам выбарчы інстытут для многіх прадстаўляецца нечым другасным і неважным. Людзям уцямяшваецца ў галаву: сення і так добра, навошта нешта мяняць? Для гэтай прамыўкі мазгоў нават негатыўная інфармацыя пра кандыдатаў у прэзідэнты падаецца на гэты раз вельмі дазавана. Такім чынам падводзіцца думка, што гэтыя кандыдаты існуюць у палітычным жыцці краіны ЭФЕМЕРНА.

Праўда, мушу заўважыць, што і недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ў дадзенай вельмі няпростай сітуацыі паводзяць сябе часта не ідэальна. Шмат хто стаў на пазіцыі – “мачы ўладу любымі сродкамі!” Есць і такія, якія па зразумелых прычынах падтрымліваюць выключна нейкага аднаго патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Нярэдка сустраюцца і такая пазіцыя сярод недзяржаўных СМІ – пісаць пра выбары як прыходзіцца. Не ствараючы нейкага плана па асвятленні найбольш знакавых падзей гэтай кампаніі. Не разбіраючыся дэталева ў “паднаготнай” таго ці іншага кандыдата. Не ўяўляючы сабе наступстваў публікацыі тых ці іншых матэрыялаў на старонках газет ці ў матэрыялах на сайтах ці ў тэле- і радыеэфіры. Хоць, канечне, больш-менш аб’ектыўную інфармацыю пра прэзідэнцкія выбары нашы суайчыннікі могуць атрымаць толькі ў недзяржаных сродках масавай інфармайцыі”.

Інфаграфіка па выніках маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. у беларускіх СМІ”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international