Магілёўшчына: Дэмакраты вылучылі 121 прадстаўніка ў склад участковых камісій

2010 2010-11-02T11:10:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grupy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Магілёўшчыне ў склад 818 участковых выбарчых камісій прэтэндуе 9 685 чалавек. З іх 3 571 вылучаны палітычнымі партыямі і грамадскімі аб’яднаннямі, 4 286 - грамадзянамі, астатнія 1 828 - працоўнымі калектывамі. Конкурс на ўваходжанне ў склад участковых выбарчых камісій самы высокі ў Беларусі. Пра гэта паведамляе сакратарка абласной выбарчай камісіі Людміла Макаранка.

“Дэмакраты Магілёўшчыны ў склад участковых выбарчых камісій вылучылі 121 чалавека, - паведамляе намеснік кіраўніка аргкамітэта Партыі Свабоды і Прагрэса Алесь Сілкоў. - Гэта выключна асобы, якія вылучаны, скажам так, па партыйнай лініі ад ГА “Грамадзянскі Форум”, ГА БНФ “Адраджэньне”, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і Беларускай партыі левых “Справядлівы Свет”. Колькасць вылучыных актывістаў ад іншых дэмакратычных арганізацый і шляхам збору подпісаў на дадзены момант удакладняецца”.

Трэба адзначыць, што ўтварэнне ўчастковых выбарчых камісій завершыцца 3 лістапада. Паводле Выбарчага кодэкса, колькасць сябраў участковых камісій складае ад 5 да 19 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international