Мазыр: Распараджэнне аб забеспячэнні “культурнай праграмай” міжнародных назіральнікаў - знікла

2010 2010-11-02T10:55:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля публікацый “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” з аналізам распараджэнняў, змешчаных на сайце Мазырскага райвыканкаму, дакументы знікаюць бясследна.

Так, пасля публікацыі пад назвай “Мазыр: Міжнародных назіральнікаў забяспечаць транспартам і культурнай праграмай” ад 31 кастрычніка, у якой распавядалася аб распараджэнні № 267-Р “О создании районной межведомственной рабочей группы для обеспечения пребывания в Мозырском районе иностранных (международных) наблюдателей в период подготовки и проведения выборов Президента Республики Беларусь”, дакумент знік бясследна. На запыт па ссылцы http://www.mozyrisp.gov.by/rus/vibori_2010/267/, дзе ён быў размешчаны, з’яўляецца надпіс: “Извините, запрашиваемая страница не найдена на сервере”.

Нагадаем, што распараджэнне, падрабязна расказвала, як мясцовыя вертыкальшчыкі збіраюцца прымаць замежных назіральнікаў. Спецыяльна для гэтага ў раёне была створана “районная межведомственная рабочая группа” з ліку работнікаў райвыканкаму і дзяржструктур, якая павінна прыняць неабходныя меры “к созданию благоприятных условий для деятельности иностранных (международных) наблюдателей”.

Раней, пасля публікацыі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” пад назвай “Вертыкальшчыкі ўпаўнаважылі сябе складаць пратаколы аб парушэнні выбарчага заканадаўства”, у якой распавядалася аб распараджэнні №268-Р «Об определении должностных лиц, правомочных составлять административные протоколы за нарушение законодательства о выборах», змешчаным на сайце Мазырскага райвыканкама, гэты дакумент таксама прыбралі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international