1 сакавіка Кіраўнік Маларыцкага штабу кандыдата ў прэзідэнты А.Мілінкевіча, Уладзімір Малей, быў выкліканы да супрацоўніка КДБ Ігара Фаміна.

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай выкліку зьявілася скарга дэпутаткі Палаты Прадстаўнікоў НС РБ Ніны Федарук, якая абвінаваціла Уладзіміра Малея ў тым, што на сесіі Маларыцкага раённага Савету дэпутатаў, 29 сьнежня 2005 году, ён падышоў да яе "з прапановай супрацоўнічаць і аказваць садзеяньне Партыі БНФ. На маю катэгарычную адмову а-на дадзеную прапанову пасьледавала пагроза". Да заявы дэпутаткі было дададзена яе ж тлумачэньне ў якім яна тлумачыла сутнасьць пагрозы, "На беларускім майдане" мы вам пакажам!”
Уладзімір Малей у сваім тлумачэньні катэгарычна запярэчыў: "Так мы размаўлялі аб супрацоўніцтве, але далей я запытаў, чаму нашых (апазыцыйных) прадстаўнікоў не ўключылі ў склад Брэсцкіх выбарчых камісіяў. Яна адказала, што гэта не яе кампетэнцыя і параіла зьвярнуцца ў ЦВК. Ніякіх пагроз з майго боку не было!"
Уладзімір Малей абураны: "У 2004 годзе мы канкуравалі на выбарах у Палату Прадстаўнікоў у адной акрузе. І вось табе, глаўурач Брэсцкага раённага шпіталю, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў! Якая нізасьць! Апусьціцца да паклёпу!"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international