viasna on patreon

Баранавічы: Назіральнік не дапушчаны да праверкі падпісных лістоў

2010 2010-11-02T10:00:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 кастрычніка назіральнік Сяргей Гоўша наведаў Баранавіцкую гарадскую ТВК і пацікавіўся ў дзяжурнага сябра камісіі Леаніда Чухо, ці адбылося чарговае пасяджэнне камісіі. Леанід Асланавіч Чухо (палкоўнік савецкага войска ў адстаўцы, вылучаны Беларускім саюзам афіцэраў, сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за А.Лукашэнку па сумяшчальніцтву) адказаў яму, што не і парэкамендаваў не спяшацца, бо падпісныя лісты ляжаць у сейфе, а на пасяджэнне ТВК назіральніка абавязкова паклічуць. Сяргей Гоўша нагадаў сябру ТВК, што папярэдне напісаў заяву, каб яму паведамілі пра час і месца праверкі падпісных лістоў, на што спадар Чухо адказаў, што камісія будзе разглядаць яго заяву абавязкова.

Якое ж было здзіўленне Сяргея Гоўшы, калі зранку 1 кастрычніка старшыня ТВК Таццяна Латышава заявіла, што пасяджэнне камісіі ўжо адбылося 29 кастрычніка і поўным ходам ідзе праверка падпісных лістоў. А не паведамілі пра паседжанне назіральніку таму, што старшыня ТВК была ў адпачынку(!?). На просьбу Сяргея Гоўшы дапусціць яго да праверкі падпісных лістоў згодна пададзенай заявы Таццяна Латышава адказала, што законам гэта не прадугледжана.

Сяргей Гоўша лічыць, што пасяджэння выбарчай камісіі па размеркаванні па праверцы падпісных лістоў увогуле не было, а іх размеркавала кіраўніцтва ТВК па сваім жаданні і, безумоўна, без назіральнікаў. Ці адбіраліся 20% згодна закону, ці праверцы будуць падвергнуты ўсе подпісы за апазіцыйных кандыдатаў – застаецца невядомым. Цяпер разам з юрыстам Сяргей Гоўша рыхтуе скаргі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства