На Дзяды ў Польшчы запаляць зьнічы ў памяць аб пакараных сьмерцю беларусах

2010 2010-11-02T12:40:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Дзяды сябры польскай праваабарончай арганізацыі “Гарызонт” запаляць зьнічы ў памяць аб растраляным у Беларусі па прысуду суда Андрэю Жуку.

10 сьнежня, пад час Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня ў Варшаве, актывісты арганізацыі правялі акцыю “Пазнаёмся з людзьмі  Horizontu, стань побач з імі”. Пад час акцыі былі сабраныя подпісы пад адкрытым лістом Святлане Жук, маці растралянага ў сакавіку 2010 года Андрэя Жука:

“Паважаная Пані! Выказваем глыбокае і шчырае перакананьне, што сваякі асобаў, асуджаных да сьмяротнага пакараньня, маюць права на годныя пахаваньне іх целаў. Пані, а таксама ўсім, хто да гэтага моманту не могуць гэтага зрабіць, выказваем спачуваньне і абяцаем памяць у дзень, прысьвечаны памерлым.”

Horizont актыўна падтрымлівае кампанію “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” ў Беларусі. Нядаўна польскія сябры ўзяліся за прамоцыю відэафільма, створанага супольнымі намаганьнямі беларускіх актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”, тэлеканалам “Белсат”, і міжнароднай арганіазацыяй “Amnesty International”. Яны дапоўнілі стужку тытрамі на польскай мове.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international