Пад пільным вокам сьпецслужбаў апынуліся на Брэстчыне актывісты апазіцыі.

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"ПРАД’ЯВІЦЕ ДАКУМАНТЫ!"
Так, у лютым з нагоды "пошуку зброі і баепрыпасаў" міліцыянэры правялі ператрус у памяшканні аднаго з кіраўнікоў рэгіянальнага штаба Аляксандра Мілінкевіча ў вобласці.
23 лютага пры выезде з Івацэвічаў супрацоўнік ДАІ У.Міхайленка затрымаў аўтамабіль Юрася Губарэвіча, кіраўніка абласнога штаба і даверанай асобы А.Мілінкевіча. Падставай дзеля яго затрымання была "праверка дакумантаў на машыну". У салоне ляжалі агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў прэзідэнты. Пасля праверкі Ю.Губарэвіча даставілі ў Івацэвіцкі РАЎС, дзе адбыўся дагляд машыны. Старшы аперупаўнаважаны крымінальнага вышуку В.Высоцкі высвятляў паходжанне друкаванай прадукцыі, маўляў, выраблена за сродкі і ў месцы, не прадугледжаным заканадаўствам. Яму былі прадстаўлены плацёжныя дакуманты і накладныя на агітацыйныя матэрыялы.
Толькі пасля таго пытанне была вычэрпана - і Юрась Губарэвіч змог пакінуць райцэнтр. Ён лічыць, што яго затрыманне і дагляд не былі выпадковымі і супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі па загаду. Гэта сведчыць пра тое, што сілавыя структуры адсочваюць деянні актывістаў апазыцыі і максымальна перашкаджаць ім.
У Пінску міліцыя затрымала дзеля "агляда рэчаў" Андрея Сухаверхага - кіраўніка гарадскога штаба А.Мілінкевіча. Але нічога супрацьпраўнага не знайшла - і намеснік начальніка гарадзела прінес свае прабачэнне за затрыманне. У Баранавічах ст. лейтенант міліцыі Вячаслаў Кандратчык затрымаў Валерыя Шыла, які агітаваў за Мілінкевіча, і меў на руках некалькі асобнікаў "Народнай Волі".
У Брэсце міліціянеры прыйшлі на офіс Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), дзе зараз знаходзіцца абласны выбарчы штаб Аляксандра Казуліна. Яны тлумачылі гэта тым, што на Брэстчыне праходіць акцыя па дабраахвотнай здачы незарэгістраванай зброі і баезапасаў. “Візіцёры” прапанавалі сацыял-дэмакратам падпісаць адпаведныя паперы наконт таго, што яны паведамлены і папярэджаны. Але тыя адмовіліся зрабіць гэта, маўляў, зброя - не профіль сацыял-дэмакратаў. Неўдала скончыўся і нечаканы "азнаямленчы" візіт трох міліцейскіх афіцераў у офіс абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі: там адмовіліся ад такога несанкцыяніраванага "знаёмства".

"ПАНЯТЫЯ, ВЫДАЛІЦЬ ПРАВААБАРОНЦУ!"
Жорсткі удар наносіць дзеючая ўлада па "трэцяму сектару", недзяржаўным грамадскім аб’яднанням, якія вылучаюць незалежных назіральнікаў, каб садзейнічаюць свабодным і чэсным выбарам. У прыватнасці, па незарэгістраванай грамацкай ініцыятыве "Партнэрства".
… Раніцай пастукалі у кватэру грамадзянкі Інны Апанасенкі, якая раней удзельнічала ў якасці незалежнага назіральніка на Украіне і Арменіі і збіралася весці назіранне на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вайшоў участковы і людзі ў цывільным. Высвятлілася, што гэта супрацоўнікі КДБ. Яны папрасілі дакуманты дзеля праверкі пашпартнага рэжыму. Пасля чаго прад’явілі ордэр на ператрус, які быў падпісаны 16 лютага 2006 г. першым намеснікам пракурора г. Мінска Н.Старавойтавым, па крымінальнай справе № 05011110396 - па факце злачынства прадугледжанага ч.1 арт. 367 КК РБ: "Паклёп на Пpэзідэнта". З наяўных дакумантаў вынікала, што дадзеную крымінальную справу вядзе следчы па асоба важных справах г. Мінска малодшы дарадца юстыцыі Д.Шкарбута.
Ператрус на кватэры доўжыўся палову дня - з 8.00 да 14.00.
Яго праводзілі следчы, аперупаўнаважаны, спецыяліст-кампутаршчык, было із’ята некалькі нумароў газэты "Партнэрства" за 2004 і 2005 гады і асабістыя нататкі. Падчас ператрусу праводзіўся відэазапіс.
На другой кватэры, па вул Інтэрнацыянальнай, падчас ператрусу таксама праводзіўся нахабны відэазапіс. "Аперацыю" праводзілі два аперупаўнаважаных на чале з п/п-кам юстыцыі Д.Кротавым з упраўлення Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі (УКДБ) па Брэсцкай вобласці. Былі із’ятыя наступныя дакуманты: анкета назіральніка па парлямантскім выбарам у Арменіі; бланк заявы ў грамадзянскую ініцыятыву; палажэнне аб сяброўстве ў грамадзянскай ініцыятыве "Партнэрства"…
Прыбыўшага на просьбу Інны Апанасенкі праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна, нягледзячы на пратэст апошняга знялі на відэакамару. Пасля чаго Кротаў загадаў панятым (жаўнерам тэрміновай службы, якіх супрацоўнікі КДБ прывезлі з сабой белай "Газельлю" рэг. № 4211 ААН, на здымку), выдаліць праваабаронцу з кватэры, маўляў, "на якой падставе вы знаходзіцеся там, дзе не прапісаныя і не пражываеце". Такім чынам супрацоўнікі КДБ парушылі права, гарантаванае грамадзянке Апанасенка артыкулам 62 Канстытуцыі Беларусі, дзе замацавана, што "кожны мае права на юрыдычную дапамогу дзеля ажыццяўлення правоў і свабод, у тым ліку права ў любы момант карыстацца дапамогай … сваіх прадстаўнікоў у …, …дзяржаўных органах", а таксама парушылі Крымінальна-Працэсуальны Кодэкс (КПК): "Не ў абавязках панятых выдаляць прысутных".
Па заканчэнні ператрусу Інна Апанасенка і яе знаёмая Паліна Панасюк, якая таксама прысутнічала пры ператрусе, былі дастаўленыя ва УКДБ па Брэсцкай вобласці, дзе іх дапыталі ў якасці сведкаў. Пасля настойлівых намаганняў праваабаронца Уладзімір Вялічкін быў дапушчаны прадстаўляць інтарэсы Інны Апанасенкі. Апошняму высокапасадны супрацоўнік Дзяржбяспекі (яго імя высветліць, нажаль, не давялося) незанудліва згадалі пра “вязніцу” дзеля ўпартых. Па дарозе ў кабінет следчага У. Вялічкіну праз вакно паказалі, дзе знаходзяцца камары і невялічкі дворык для прагулак затрыманых.
На падставе арт. 60 КПК РБ Інна Апанасенка і Паліна Панасюк адмовіліся "сведчыць супраць сябе", і пасля 18 гадзін усе трое пакінулі будынак УКДБ.
Тады яны яшчэ не ведалі, што у той час ператрусы на кватэрах актывістаў апазіцыі адбываліся і ў іншых гарадах Берасцейшчыны і па ўсёй Беларусі. 24 лютага у Пінску сотруднікі дзяржбяспекі "вылічылi" і затрымалі актывістку "Партнерства" Іріну Чупрыс. У Століне - Алену Бойна выклікалі на допыт у КДБ, у Пружанах ператрус на офісе "Партнерства" і допыт грамадзкага актывіста Дайнэкі…

ЦЯЖКА БЫЦЬ МАЛАДЫМ
У сувязі з выбарамі пад "калпак" сілавых структур трапілі маладзёвыя плыні апазыцыі. Іх удзел у інфармацыйнай кампаніі прэследваецца органамі МУС і КДБ. Юных апазіцыянэраў ставяць на ўлік у інспекцыі па справах непаўнагадовых, дзе праводзяць з імі "прафілактычную работу".
Як распавёў нам юнак з Кобрына, Стас Кучынскі, "20 лютага я панёс некаторыя матэрыялы (налепкі-ўлёткі "Нас ашукваюць") свайму сябру. Ён паведаміў, што з ім новы знаёмы, якога клічуць Сашам і які на трэнажорнай зале адкрыта заяўляў аб сваіх палітычных поглядах. Калі мы сустрэліся Саша паводзіў сябе неабачліва, што мяне насцеражыла. Калі я перадаў пакет з улёткамі свайму сябру, з-за спіны нечакана падышоў чалавек у цывільным, які паказаў пасведчанне п/п-ка КДБ. Мой сябра уцёк. Мяне машынай адвезлі ў КДБ. Там задавалі пытаньні… Супакоілі, што паведамілі бацькам дзе я. Потым адвезлі да хаты, паспрабавалі "агледзець кватэру". У адсутнасць бацкоў я не згадзіўся, пусціў толькі ў клуню, дзе ляжалі старыя "зуброўскія" газэты. Тут прыйшоў бацька, мяне ашукалі - ніхто яму аб маім затрыманні не тэлефанаваў. Нас павезлі ў РАУС, дзе на мяне склалі пратакол за незаконны распаўсюд СМІ, а на бацьку за невыкананне бацькоўскіх абавязкаў. Нас цёгаюць да сёй пары".
Выпадкаў шмат, падставы і мэтады пераследу моладзі сама-розныя. Цяжка быць маладым!

Як бачна неўзброеным вокам, намаганні дзеючай улады знішчыць "трэці сектар" марныя, нягледзячы на пераслед і запалохванне сябраў грамадзкіх аб’яднанняў і сумленных людзей, якія могуць і жадаюць удзельнічаць у назіранні за выбарамі. Некаторыя лічаць, што “дэ юрэ” яны знішчаны, але насамрэч, "дэ факта", яны жывуць і змагаюцца.
Умовы як ніколі цяжкія. Рэжым Лукашэнкі настолькі баіцца проігрышу, што не грэбуе ніякімі сродкамі каб пасеяць страх сярод насельніцтва напярэдадні выбараў, нейтралізаваць, перашкодзіць апазіцыйным плыням ў выбарчай кампаніі.

Уладзімір Вялічкін, праваабаронца

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international