Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і да Генпракурора Беларусі

2010 2010-11-02T14:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі даслаў зварот на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча і ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронца нагадвае пра афіцыйную заяву Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека адносна сітуацыі з правамі чалавека, якая тычыцца ціску на групы грамадзян, што прадстаўляюць анархісцкі і антыфашысцкі моладзевыя рухі ў нашай краіне. Ён заклікае спыніць супрацьпраўныя дзеяньні і не дапускаць парушэньняў правоў чалавека пры правядзеньні расследваньня па даддзеных крымінальных справах.

Алесь Бяляцкі ўпэўнены, што грубы перасьлед і факты парушэньня беларускага заканадаўства пры расследваньні гэтых гучных спраў не спрыяюць міжнароднаму аўтарытэту нашай краіны.

Да сваіх зваротаў праваабаронца далучыў заяву FIDH.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства