ПЕРАСЬЛЕД СЯБРАЎ АПАЗІЦЫІ НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончаму цэнтру Вясна стаў вядомы шэраг фактаў перасьледу актывсітаў дэмакратычнай апазіцыі на Берасьцейшчыне.

Студзень 2006
Жабінка. Нам. старшыні райвыканкаму Яўгеній Пятровіч Парасевіч, намагаўся даведацца ад дачкі адной з грамадзкіх актывістак, колькі грошаў плоцяць за збор подпісаў.

17-01-2006
Пінск. Аўсеянку Аляксандару адміністратыўная камісія вынсла папярэджаньне за перашкоды мінакам, што выразілася ў стаяньні з партрэтам А.Мілінкевіча.

03-02-2006
Драгічын. Казека Уладзімір Георгіевіч быў пакараны адміністратыўнай камісіяй пры Драгічынскім райвыканкаме за парушэньне ч.3 арт. 172 КаАП за "распаўсюд улётак у палітычных мэтах…" штрафам у памеры 145.000 рублёў

17-02-2006
Драгічын. Група грамадзян на чале з Канстанцінам Мысляўцом, кіраўніком мясцовага штабу А.Мілінкевіча, якія ехалі ў Менск павіншаваць А.Мілінкевіча з рэгістрацыяй кандыдатам у прэзідэнты, былі затрыманыя супрацоўнікамі Драгічынскага ДАІ, правялі дагляд машыны і даставілі ў аддзяленьне міліцыі, на падставе "У тэхнічным пашпарце невыразня пячатка". Пратрымалі ад 7-30 да 10-00.

20-02-2006
Кобрын. Непаўнагадовы Станіслаў Кучынскі быў дастаўлены ў РАУС, дзе на яго склалі пратакол за незаконны распаўсюд СМІ, а на бацьку за невыкананне бацькоўскіх абавязкаў. Іх цёгаюць да сёй пары.

22-02-2006
Пінск. Міліцыя затрымала дзеля "агляда рэчаў" Андрея Сухаверхага - кіраўніка гарадскога штаба А.Мілінкевіча і Аляксандра Рамановіча. Але нічога супрацьпраўнага не знайшла - і намеснік начальніка гарадзела прінес свае прабачэнне за затрыманне.

23-02-2006
Пры выезде з Івацэвічаў супрацоўнік ДАІ У.Міхайленка затрымаў аўтамабіль Юрася Губарэвіча, кіраўніка абласнога штаба і даверанай асобы А.Мілінкевіча. Падставай дзеля яго затрымання была "праверка дакумантаў на машыну". У салоне ляжалі агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў прэзідэнты. Пасля праверкі Ю.Губарэвіча даставілі ў Івацэвіцкі РАЎС, дзе адбыўся дагляд машыны. Старшы аперупаўнаважаны крымінальнага вышуку В.Высоцкі высвятляў паходжанне друкаванай прадукцыі, маўляў, выраблена за сродкі і ў месцы, не прадугледжаным заканадаўствам. Яму былі прадстаўлены плацёжныя дакуманты і накладныя на агітацыйныя матэрыялы. Толькі пасля таго пытанне была вычэрпана - і Юрась Губарэвіч змог пакінуць райцэнтр.

24-02-2006
Баранавічы. Ст. лейтенант міліцыі Вячаслаў Кандратчык затрымаў Валерыя Шыла, які агітаваў за Мілінкевіча, і меў на руках некалькі асобнікаў “Народнай Волі”. Пратрыманы на пастарунку пратрымалі ад13-00 да 14-00.
Пінск. Адміністратыўная камісія пры Пінскім гарвыканкаме вынсла папярэджаньне Канстанціну Чуваку за распаўсюд улётак Кангрэсу Дэмакратычных Сілаў.
Адміністратыўная камісія пры Пінскім гарвыканкаме пакарала Аляксандра Рамановіча штрафам у 1 базавую велічыню, 29.000 рублёў, за распаўсюд улетак Кангрэсу Дэмакратычных Сілаў.

25-02-2006
А 8-55 на шашы Берасьце-Менск на тэрыторыі Кобрыньскага раёну супрацоўнікам мясцовага ДАІ Валасюком былі затрыманыя машыны з сябрамі ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча, якія перамяшчаліся па Берасцейскай вобласьці з агітацыйнымі мэтамі. Пасьля праверкі дакумантаў на машыну агітатара Мікалая Каўша інспектар ДАІ, да якога далучыўся к-н м-цыі Лысенка Андрэй Андрэевіч, не адпускалі машыну ніякіх падставаў не тлумачылі, у сваіх дзеяньнях спасылаліся на загад. Неўзабаве з Кобрню над’ехала некалькі аўтамабіляў з супрацоўнікамі міліцыі (нам. Нач. м-цыі У.Ц.Бартанюк, сьледчы Л.М.Камарчук, л-т М.М.Сурма, ст. л-т А.В.Леанюк, л-т П.М.Каліх), і КДБ (п/п-к А.А.Бацько). Настойліва дапытваліся, ці перавозіцца нешта недазволенае, праверылі ўлёткі пасьля чаго ў 9-45 адпусьцілі.
На тэррыторыі Драгічынскага раёну ў агітатара Каўша супрацоўнікі ДАІ ізноў праверылі дакуманты на машыну.
На тэррыторыі Іванаўскага раёну ў тагож Каўша ізноў праверылі дакуманты, л-т М.І.Марчук паціху перадаў па рацыі, што ў бок Пінску рухаецца 4 машыны.
На тэрыторыі Пінскага раёну машыны агітатараў былі сустрэтыя міліцэйскай машынай, якая на адлегласьці суправаджала іх да самога Пінску. На ўездзе ў Пінск тры аўтамабілі з агітатарамі былі затрыманыя супрацоўнікам ДАІ л-там Прысяжнюком, якому па рацыі загадалі адправіць агітатараў да аддзяленьня міліцыі. Амаль адразу надьехала яшчэ 2 міліцэйскія машыны. Пасьля чаго пад эскортам агітатары былі суправаджаныя да Пінскага ГАУС, дзе на іх чакаў нам. начальніка м-р Грынько, які перапытаў некалькі разоў, ці ў машынах перавозіцца нешта "незаконнае", папрасіў дазволіць правесці "вонкавы" дагляд аўтамашын і запрасіў да сябе ў кабінэт, кабправерыць дакуманты, дзе ўсіх перапісаў і патлумачыў дзе можна весьці агітацыю, перанчаваць, паесьці, а таксама, як сябе пводзіцьпры пераходзе вуліцы. На разьвітаньне папрасіў зьнішчыць здымкі, што зрабіў журналіст-праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
На працягу ўсяго дня за агітатарамі на вуліцах Пінску вялася сочка, перашкодаў не было.

26-02-2006
Столін. Работнікі Столінскага выканкаму праводзілі сочку за групай агітатараў Мілінкевіча і мясцовымі жыхарамі як пешшу, так і аўтамабілям АУДІ-100 рэг. № 36-39 АВ-1 па тэрыторыі ўсяго раёну.
Давід-Гарадок. Блізу 13-00 да сяброўкі з ініцыятыўнай групы мілінкевіча Ірыны Барысаўны Лаўроўскай падышоў малады чалавек у цывільным і запатрабаваў прад’явіць дакуманты "На якой падставе Вы займаецесь агітацыяй?". Сам прадставіцца адмовіўся. Яму былі прадстаўленыя адпаведныя артыкулы Беларускага заканадаўства, пасьля чаго ён мусіў зыйсьці. Мясцовыя жыхары патлумачылі, што малады чалавек "вялікі начальнік" з падраздзяленьня "СТРАЛА". Некаторы час гэты малады чалавек суправаджаў агітатараў па тэрыторыі рынку.
Вёска Рубель. Невядомы л-т міліцыі намагаўся перашкодзіць агітатарам праводзіць агітацыю, абвінаваціць іх у правядзеньні несанкцыянаванага сходу, пэўна з-за прысутнасьці даверанай асобы кандыдата Мілінкевіча Станіслава Шушкевіча.
Кобрынь. Каля 14 гадзіны да агітатара Аляксандра Сямёнавіча Елісеева, які распаўсюджваў агітацыйныя ўлёткі, падыйшлі супрацоўнікі міліцыі іпрымусілі яго спыніць агітацыю, маўляў, "Калі не спыніш раздачу ўлётак забярэм на міліцыю!"

27-02-2006
Драгічын. Уладзімір Георгіевіч Казека атрымаў позву ў суд на 14 сакавіка 2006 году, дзе будзе разглядацца справа ў парушэньні апошнім ч. 3 арт. 172 КаАП за распаўсюд газеты "Народная Воля". Пратакол, які лёг падмуркам у справу быў складзены ст.л-там м-цыі Н.С.Вайтовічам 29 сьнежня 2006 году.

28-02-2006
Высокае. Да агітатараў за А.Мілінкевіча Сяргея Вакуленкі, Ірыны Лаўроўскай, Канстанціна Турчаняка і Паліны Панасюк падышоў маёр міліцыі і ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў: “Зьяжджайце адсюль, бо выклічу патруль і вас забяруць!” Запатрабаваў прадставіцца, але сам прадставіцца адмовіўся. Яму патлумачылі з Выбарчым кодэксам і Канстытуцыяй у руках, што ягоныя патрабаваньні незаконныя. На гэтым інцыдэнт быў вычэрпаны. Пазьней у сельсавеце патлумачылі, што гэта вучастковы інспектар Уладзімір Мікалаевіч Пратасевіч. Там жа ў сельсавеце падцьвердзілі, што прводзіць агітацыю можна.

28-02-2006
Пінск. Аўсеянка Аляксандар аштрафаваны адміністратыўнай камісіяй пры Пінскім гарвыканкаме на 4 базавыя велічыні за прушэньне выбарчага заканадаўства падчас сбору подпісаў.

28-02-2006
Камянец. Дзьве асобы ў цывільным пад’ехалі "Волгай" на рэг нумары БНС 0575 да агітатараў за Мілінкевіча, Сяргея Вакуленкі, Ірыны Лаўроўскай, Канстанціна Турчаняка і Паліны Панасюк. Яны пачалі дамагацца ад агітатараў прад’яўленьня дакумантаў на права весьці агітацыю, чым парушылі арт. 45 Выбарчага кодэксу "Грамадзянам Рэспублікі Беларусь,… прадастаўляецца права … правядзеньня агітацыі за ці супраць кандыдата … падчас сустрэч з выбаршчыкамі". Правакацыйна-нахабна здымалі агітатараў на відэакамару.
Адзін з іх рублічна ўзводзіў паклёп на агітатараў, тыкаючы пальцам на торбу Паліны Панасюк гаварыў прысупным: "Паглядзіце, яны маюць пачкі даляраў! Ім заплочана! Яны працуюць для Захаду!". Аператар агучваў праводзімы відэазапіс, задаваў пытаньні і сам жа на іх адказваў, "Пакажыце дакуманты?! - Адмаўляюцца!" На патрабаваньне прадставіцца глумліва адмаўляліся. У сувязі з чым агітатары муселі зьвярнуцца па дапамогу міліцыі, супрацоўніка ДАІ Сяргея Яўгеневіча Залеўскага (службовы знак БН 1509), тут высьветлілася, што "кінагрупа" гэта супрацоўнікі Камянецкага КДБ.
Пазьней высьветлілася, што чалавек з відэакамарай апынуўся быць начальнікам мясцовага КДБ м-р Уладзімір Станіслававіч Трухань (службовае пасьведчаньне нумар УБ 0000303, асабісты нумар Т-953122), а другі супрацоўнік КДБ - Сяргей Падбярэзскі. Агітатары запатрабавалі ад У.С.Труханя "Кнігу скаргаў", але ён не дазволіў падначаленым прадаставіць яе агітатарам, чым парушыў адмысловы Дэкрэт прэзідэнта Лукашэнкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international