У Наваполацку ў міліцэйскі пастарунак даставілі сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Васіля Храмцова і Аляксея Трубкіна.

2006 2006-03-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай для затрыманьня стала спроба актывістаў разьмясьціць выбарчы плякат Аляксандра Мілінкевіча ў краме №8 гандлёвага дому “Эканом”. Згаданая крама была вызначана гарадзкой выбарчай камісіяй як месца для разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў. Аднак, калі актывісты 28 лютага прыйшлі ў краму і спыталіся, дзе можна разьмясьціць плакат, іх затрымала служба аховы. Загадчыца крамы выклікала міліцэйскую машыну — і спадары Храмцоў і Трубкін апынуліся ў пастарунку. Калі затрыманыя далі адпаведныя тлумачэньні, іх адпусьцілі.

Васіль Храмцоў і Аляксей Трубкін падалі з гэтай нагоды пісьмовую скаргу ў гарадзкі выбаркам, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international