Бабруйск: Сябра БХК накіраваў скаргі ў гарвыканкам і ЦВК

2010 2010-11-01T17:14:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lieanienka-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Леаненка, бабруйскі сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта

Аляксандр Леаненка, бабруйскі сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта

Аляксандр Леаненка, бабруйскі сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта, накіраваў скаргі ў ЦВК і Бабруйскі гарвыканкам - у сувязі з адмовай у назіранні за фармаваннем участковых камісій у Ленінскім раёне.

“Адмова нашаму прадстаўніку ў ажыццяўленні назірання падчас фармавання ўчастковых выбарчых камісій прыцясняе законныя правы і інтарэсы як арганізацыі, так і асабіста грамадзяніна”, - гаворыцца ў скарзе.

Праваабаронца спасылаецца на артыкул 13 ВК Беларусі, паводле якога падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляецца адкрыта і галосна, а таксама адзначае, што дадзены прынцып утрымлівае і артыкул 65 Канстытуцыі.

Аляксандр Леаненка лічыць, што пры такіх абставінах выбары на тэрыторыі Ленінскага раёна не могуць быць галоснымі, адкрытымі і справядлівымі.

Бабруйскі праваабаронца ў скарзе выказвае просьбу “правесці праверку па ўказаным парушэнні і ліквідаваць яго, а асобаў, якія дапусцілі парушэнне выбарчага заканадаўства, прыцягнуць да адказнасці”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international