Брэсцкая вобласць: Палітычныя партыі прэтэндуюць толькі на 2% месцаў ва ўчастковых камісіях

2010 2010-11-01T16:55:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/procenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкай вобласці амаль палову прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі вылучілі грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, палітычныя партыі прэтэндуюць толькі на 2% месцаў у камісіях.

На афіцыйным сайце Брэсцкага аблвыканкаму (www.brest-region.by ) з’явіліся дадзеныя аб вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Згодна з пададзенай інфармацыяй, у Брэсцкай вобласці на сяброўства ў 986 участковых камісіях прэтэндуюць 11 453 чалавекі.  З іх вылучаліся ад грамадзян шляхам збору подпісаў – 5 387 чалавек (то бок 47%); ад працоўных калектываў -1999 чалавек (17,5%); ад палітычных партыі 246 чалавек, што складае 2,1% і ад грамадскіх аб’яднанняў – 3821 чалавек (33,4%).

Найбольш сваіх прадстаўнікоў у камісіі вылучыла Партыя БНФ – 90 чалавек, з грамадскіх аб’яднанняў безумоўным лідэрам з’яўляецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – 1478 прадстаўнікоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international