Віцебскага экс-прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах звольнілі з працы

2010 2010-11-01T16:43:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ryzhou_siarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў атрымаў загад пра звальненьне з пасады начальніка сектара знешнеэканамічных сувязей пладовагароднінавага камбіната “Ноўка”. Ён кажа, што папярэджанні пра звальненне пачаў атрымліваць адразу пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. І тое, што 21 кастрычніка ён заявіў пра рашэнне адмовіцца ад удзелу ў презідэнцкіх выбарах, істотна не паўплывала на сітуацыю.

Паводле Сяргея Рыжова, афіцыйная прычына яго звальнення – прагул. Кіраўніцтва абвінаваціла яго ў тым, што 4 кастрычніка з 9 да 12 гадзін ён адсутнічаў на працы. С.Рыжоў кажа, што ў той дзень адчуваў сябе дрэнна і зранку выклікаў доктара. Бюлетэнь яму адразу не далі – загадалі прайсці агляд у паліклініцы. А да 12-й гадзіны ён паехаў у суд, каб быць сведкам па справе праваабаронцы Паўла Левінава, якога не ўключылі ў выбарчую камісію. Пасля суду Сяргей Рыжоў паехаў на медагляд і ўзяў пра гэта даведку, якую разам з павесткай у суд прадставіў кіраўніцтву.

“Паколькі вызвалення ад працы на час з 9-й да 12-й гадзіны ў мяне не было, дырэктар палічыў гэты час прагулам, - кажа С.Рыжоў. - Пераканаць яго ў тым, што прадпрыемства знаходзіцца за межамі горада і пасля візіту доктара я фізічна не паспяваў прыехаць на працу, а потым да 12-ай з’явіцца ў суд, я не здолеў. Кіраўніцтва камбінату прапанавала напісаць заяву на звальненне паводле ўласнага жадання, але я адмовіўся”.

Сяргей Рыжоў распавёў, што такую заяву змусілі напісаць былога кіраўніка яго ініцыятыўнай групы  Даніла Гітцовіча, які  працаваў спецыялістам сэктара зьнешнеэканамічнай дзейнасці на тым самым камбінаце “Ноўка”. 

Звольнены С.Рыжоў падкрэслівае, што менавіта ціск на сябраў яго ініцыятыўнай групы быў прычынай таго, што ён адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Як ужо паведамлялі  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”,  Сяргей Рыжоў казаў, што не паспявае сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў у цяперашніх умовах – калі няма дастатковага фінансавання кампаніі, а неспрыяльная палітычная сітуацыя ў краіне змушае яго прыхільнікаў адмовіцца ад удзелу ў працы ініцыятыўнай групы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international