Севярын: За 4 гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшала

2010 2010-11-01T14:01:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Маё агульнае ўражанне, што з таго часу не адбылося значнага, калі не сказаць ніякага, прагрэсу ў сферы правоў чалавека. Разам з тым, ёсць пэўныя сацыяльныя і эканамічныя змены, якія, я спадзяюся, выклічуць і палітычныя", – паведаміў Еўрарадыё дэпутат Еўрапейскага парламента Адрыян Севярын.

У 2004 – 2007 гг. румынскі эксперт быў Спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яго даклады былі прысвечаныя сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі , эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў краіне. "Беларускі ўрад не прыняў да ўвагі ніводную з рэкамендацый Спецыяльнага дакладчыка... Палітычная сістэма Беларусі несумяшчальная з канцэпцыяй правоў чалавека, замацаванай у Статуце і міжнародных дагаворах па правах чалавека", — гаворыцца ў дакладзе Адрыяна Севярына 2006 года.

Тагачасны старшыня беларускай дэлегацыі ў ААН Сяргей Алейнік назваў дзейнасць Адрыяна Севярына "спробай ачарніць і агаварыць Беларусь". А прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў заявіў, што для мандата спецдакладчыка ў Беларусі няма ніякіх падставаў.

За ўвесь час выканання сп.Севярынам сваіх абавязкаў Спецдакладчыка ААН беларускі ўрад так і не ўпусціў яго ў Беларусь і катэгарычна адмаўляўся з ім супрацоўнічаць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international