Неплацельшчыкаў высяляюць і ў сацыяльна арыентаванай Беларусі

2010 2010-10-25T17:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тое, што Беларусь з’яўляецца сацыяльнаарыентаванай дзяржавай, хутка стане ўжо не казкай, а быллю. Калі Палата Прадстаўнікоў прыме новы Жыллёвы кодэкс у канчатковым варыянце, дык будзе зусім весела. Законапраект яшчэ не ўступіў у сілу, а ўжо пачалі паводле рашэння суда перасяляць неплацельшчыкаў камунальных паслугаў у памяшканні меншай плошчы.

Даволі красамоўным прыкладам, які патрапіў у СМІ, стала перасяленне беспрацоўнага Алега Сідарава, колішняга воіна-афганца ды вайскоўца кантрактніка, з двухпакаёўкі па БЛК у аднапакаёўку без газу па вуліцы Міра. Аказалася, Алег завінаваціўся за камунальныя паслугі на суму каля 2 мільёнаў рублёў.

А ўвогуле, сёлета камунальнікі Ленінскага раёна Гродна падалі ў суд 20 зыскаў па падобных выпадках, і яшчэ 9 сем’яў, калі яны не заплацяць камуналку, чакае перасяленне. Калі казаць пра Алега, дык яму спачатку за няўплату адключылі электрычнасць і гарачую ваду, а цяпер у аднапакаёўцы па вуліцы Міра ён сам мусіць падключаць газ і паставіць новыя электраразеткі.

Чыста на першы погляд побытавы прэцэдэнт наводзіць на больш глабальныя разважанні. Калі, паводле прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, дзяржава ўвядзе з 2014 года поўную (без датацый) аплату за камунальныя паслугі, якія цяпер датуюцца, дык колькасць неплацельшчыкаў катастрафічна ўзрасце.

Паводле праекту новага Жыллёвага кодэксу тых, хто не плоціць больш, чым паўгады, могуць выселіць як з дзяржаўнай, так і з прыватызаванай кватэры. Тую кватэру выставяць на аўкцыён, і з продажу пакрыюць камунальныя запазыкі. Перасяліць неплацельшчыкаў у меншую кватэру могуць і ў іншы горад ці вёску. Такім чынам, дзяржаўнікі плануюць вырашаць і праблему маланаселенасці перыферыі і дадуць працу ў калгасах беспрацоўным.

Больш за тое, паводле новага кодэксу, уласнікі кватэры змогуць высяляць паўналетніх былых членаў сям’і, якія не маюць долі ў праве ўласнасці на жыллё. Права высяляць даўжнікоў па выплаце іпатэчных крэдытаў атрымаюць таксама банкі. Такім чынам, улады радуюць і пенсійны электарат перад прэзідэнцкімі выбарамі. Для пенсіянераў кожная падвышка камуналкі – гэта як нож у сэрца!

Такім чынам, Беларусь хіба чакае вычварнае спалучэнне дзікага капіталізму са сталінскім гулагам, калі беспрацоўных пачнуць заганяць на прымусовыя сельскагаспадарчыя працы. Ці прагназуюць у той палаце прадстаўнікоў павелічэнне бамжоў? Афіцыйна пра іхнюю колькасць не гаворыцца, але бамжоў можна сустрэць на гарадскіх вуліцах. Гэта ўжо нікога ў нібы сацыяльнаарыентаванай Беларусі не здзіўляе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international