Палітычныя партыі не пускаюць на Усебеларускі сход

2010 2010-10-28T17:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вылучаць упаўнаважаных для абрання дэлегатамі на IV Усебеларускі народны сход могуць толькі тыя палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні, у складзе якіх не меней 100 тысяч чалавек.

З гэтый прычыны выканаўчы камітэт Ленінскага раёна Мінска адмовіўся разглядаць дакументы чальцоў Партыі "Справядлівы мір" Парфірыя Кукіна і Аляксея Елісеева, вылучаных на Усебеларускі сход.

Як зазначыў навінаваму парталу udf.by Аляксей Елісееў, беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць колькасны склад, большы за 100 тысяч чалавек, вельмі мала. Такім парадкам, трапіць на Усебеларускі сход маюць магчымасць чальцы праўрадавых аб’яднанняў, такіх як БРСМ, "Белая Русь" і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Аднак ніводная палітычная партыя ў Беларусі не мае права вылучыць сваіх сябраў. 

IV Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня 2010 года. Ён склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Колькасць удзельнікаў сходу складзе 2,5 тысячы чалавек. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international