Брэст: Міліцыя вымушаная была папрасіць прабачэння перад зборшчыкам подпісаў

2010 2010-11-01T12:03:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel-mil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cталі вядомы падрабязнасці інцыдэнту, які здарыўся ў адзін з апошніх дзён збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты ў брэсцкім мікрараёне "Кавалёва". Дзмітрый Лазарэнкаў, сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, рабіў абыход кватэр у доме № 12 па вуліцы Валгаградскай і натыкнуўся на надзвычай раздражнёную і агрэсіўную гаспадыню адной з кватэр. Яна назвалася прыхільніцай Лукашэнкі і вырашыла выклікаць міліцыю, каб перашкодзіць збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў.

У хуткім часе прыбылі тры прадстаўнікі праваахоўных органаў са службовым сабакам. Хоць Дзмітрый Лазарэнкаў падпарадкаваўся патрабаванню міліцыянтаў і прад'явіў ім свае дакументы, пасведчанне члена ініцыятыўнай групы, супрацоўнікі міліцыі настойвалі на тым, каб зборшчык подпісаў адправіўся разам з імі ў мясцовы РАУС для высвятлення ўсіх акалічнасцяў інцыдэнту. Лазарэнкаў адмаўляўся гэта рабіць, бо быў упэўнены ў сваёй правасці і ў тым, што яго дзеянні цалкам адпавядаюць нормам выбарчага заканадаўства.

Пярэчанні працягваліся на працягу паўгадзіны, пакуль за Дзмітрыя Лазарэнкава не заступіліся іншыя жыхары гэтага дома, якія распавялі міліцыянтам, што добра ведаюць маладога чалавека (Дзмітрый жыве ў суседнім доме) і збор подпісаў ён праводзіў без парушэнняў Выбарчага кодэкса. У выніку міліцыянты перадумалі дастаўляць Дзмітрыя Лазарэнкава ў аддзяленне і нават прынеслі яму выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international