Баранавічы: Грамадска-палітычныя актывісты вырашылі засяродзіцца на гарадскіх выбарчых участках

2010 2010-11-01T10:59:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі гарвыканкам

Баранавіцкі гарвыканкам

У Баранавічах з апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый толькі мясцовыя філіі сацыял-дэмакратаў, партыі левых “Справядлівы свет” і ТБМ вылучылі сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Адпаведныя пратаколы пададзены ў арганізацыйна-кадравы аддзел Баранавіцкага гарвыканкама.

Кіраўнік мясцовых сацыя-дэмакратаў Вячаслаў Болбат адзначыў, што яны вылучаюць 4-х сваіх прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі №№ 16, 31, 34, 36. Пакуль з палітычных партый найбольшай актыўнасцю вылучаецца баранавіцкая філія партыі левых “Справядлівы свет”, якая вылучыла 7 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі выбарчых участкаў №№ 15, 16, 19, 31, 34, 36, 41.

Ад недзяржаўных грамадскіх арганізацый толькі Таварыства беларускай мовы вылучыла Сяргея Гоўшу (выбарчы ўчастак № 43), Карнея Пятровіча (выбарчы ўчастак № 8) і Рыгора Грыка (выбарчы ўчастак № 20) у склад выбарчых камісій. Варта адзначыць, што баранавіцкія актывісты вырашылі засяродзіцца на гарадскіх выбарчых участках, бо на раён, нажаль, не хапае людскіх рэсурсаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства