У сталічным Доме літаратара ўлады забараняюць ладзіць вечарыны

2006 2006-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўны рэдактар часопісу “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч у інтэрвію радыё Свабода паведаміў, што часопіс сёлета пачаў прыходзіць пад падпіску, на чвэрць павялічаны яго аб’ём, а неўзабаве мусіць выйсьці наступны нумар -- першы нумар гэтага году і 20-ы ад часу заснаваньня. “Гэты нумар, дваццаты — юбілейны, можна сказаць. Традыцыйна 25 сакавіка ў нас праходзілі вечарыны з нагоды ўручэньня прэміі “Дзеяслову” — “Залаты апостраф”. Сёлета гэтае ўручэньне мы хацелі правесьці раней, але пакуль што нам, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, адмовілі ў залі Дому літаратара. Сказалі, што да 19 сакавіка заля занятая, і ніякіх вечарынаў да 19 сакавіка праводзіць ня будуць. Спадзяемся, што нейкім чынам нам удасца правесьці ўручэньне прэміі 24 ці 25 сакавіка. Заадно тады і будзе прэзентацыя юбілейнага нумару часопісу”, -- дадаў пісьменьнік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international