Аршанская гарадская камісія не называе колькасць пададзеных подпісаў

2010 2010-10-31T09:44:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дагэтуль немагчыма высветліць, колькі подпісаў пададзена ў Аршанскую гарадскую камісію ў падтрымку кожнага з кандыдатаў.

На паседжанні гарадской камісіі, якое адбылося ў суботу 30 кастрычніка, былі складзены акты аб колькасці подпісаў, якія не падлягаюць праверцы. Па выніках амаль чатырохгадзіннага паседжання старшыня камісіі Валянціна Пархоменка агучыла колькасць подпісаў па кожным з кандыдатаў, якія былі выключаны самімі зборшчыкамі подпісаў, а таксама колькасць подпісаў грамадзян, якія не пражываюць на тэрыторыі горада Орша і таму не падлягаюць праверцы.

У выніку самыя вялікія страты - 232 подпісы панесла група Дзмітрыя Уса. Найменшыя страты на гэтым этапе аказаліся ў групы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Цярэшчанкі 16 і 3 подпісы адпаведна.

Насцярожвае іншае - камісія не агучыла, якая ж колькасць подпісаў была пададзена ў падтрымку таго ці іншага кандыдата і ад якой лічбы трэба адняць вышэйназваную колькасць вымаемых подпісаў.

У каардынатараў ініцыятыўных груп гэты факт выклікае хваляванне, тым больш, што Аршанская раённая камісія ў адрозненне ад гарадской, усе лічбы адкрыта агучыла.

На паседжанні прысутнічалі назіральнікі Сяргей Трафімаў і Ігар Казмерчак, вылучаныя ад групы выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international