viasna on patreon

Смаргонь: За Кастусёва і Някляева сабрана аднолькавая колькасць подпісаў

2010 2010-10-31T08:34:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smargon-piket-kostuseu-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі меркаваць па колькасці здадзеных подпісаў, то ў Смаргоні самымі актыўнымі ініцыятыўнымі групамі з’яўляліся групы Рыгора Кастусёва і Уладзіміра Някляева.

У Смаргоні, па інфармацыі мясцовых актывістаў, найбольш актыўна падчас збору подпісаў працавалі ініцыятыўныя групы дваіх дэмакратычных кандыдатаў: Рыгора Кастусёва і Ўладзіміра Някляева. У асноўным подпісы збіралі абыходам кватэраў. Пікеты арганізоўваліся толькі ў падтрымку Рыгора Кастусёва.

У выніку за абодвух прэтэндэнтаў у кандыдаты ў Смаргонскім раёне была здадзеная прыкладна аднолькавая колькасць подпісаў – каля 500.

Пра працу ініцыятыўных груп іншых кандыдатаў у Смаргоні чуваць не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства