Салігорск: Ніводнага подпіса ў падтрымку Кастусёва

2010 2010-10-30T12:38:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў падзяліліся інфармацыяй аб сабраных подпісах. Найбольшую колькасць набралі прыхільнікі Някляева. А вось у падтрымку Рыгора Кастусёва ніводнага подпісу ў Салігорскі выбаркам здадзена не было.

Таццяна Кучынская, кіраўніца перадвыбарчага штабу Уладзімера Някляева, агучыла лічбу ў 6450 перададзеных подпісаў па Салігорску. Яшчэ 269 подпісаў было сабрана ў Любані. Кіраўніца штабу Яраслава Раманчука Ларыса Насановіч заявіла пра больш чым чатыры тысячы подпісаў. Ініцыятыўная група Андрэя Саннікава назбірала ў сталіцы шахцёраў тры з паловай тысячы подпісаў у падтрымку свайго кандыдата. Замыкае групу цяжкавагавікоў Алесь Міхалевіч з 2594 подпісамі.

Не самы кепскі вынік у Мікалая Статкевіча. Больш за тысячу подпісаў. Сапраўднай сенсацыяй стала колькасць сабраных подпісаў па Салігорску за Рыгора Кастусёва. А дакладней не сабраных. Ніводнага подпісу ў падтрымку кандыдата ад БНФ у раённую выбарчую камісію перададзена не было.

Нагадаем, што большасць сяброў ініцыятыўнай групы У.Някляева складалі прадпрымальнікі і моладзь. Яраславу Раманчуку на дапамогу прыйшоў мясцовы актыў Аб'яднанай грамадзянскай партыі ды пенсіянеры. Апошнія дапамагалі і Андрэю Саннікаву. А вось падтрымку ў зборы подпісаў Алесю Міхалевічу аказалі сябры Беларускага незалежнага прафсаюза. 

Ініцыятыўныя групы іншых незалежных кандыдатаў актыўнасці ў Салігорску не праяўлялі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international