Івацэвічы: Пікет як месца перадвыбарчых баталій

2010 2010-10-30T12:18:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры ініцыятыўнай групы У.Някляева  ў апошні дзень збору подпісаў зладзілі  ў Івацэвічах пікет. Месца для яго выбралі вельмі ўдалае: на малым рынку, які размешчаны побач з чыгуначным вакзалам і аўтавакзалам. Атрымалася, што каля пікетоўцаў сабраліся выбаршчыкі розных узростаў і палітычных прыхільнасцяў: тут былі і тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку або Някляева, Раманчука і Саннікава. Фактычна пікет стаў месцам для адкрытай палітычнай дыскусіі, якой так не хапае ў грамадстве. Былі і знявераныя ў выбарах, хто безнадзейна махаў рукамі і паспешна адыходзіў ад дыскутантаў.

Трэба адзначыць, што пікеты па зборы подпісаў за розных прэтэндэнтаў у кандыдаты падчас гэтых выбараў сталі адной з нямногіх рэальных пляцовак, дзе жыхары краіны мелі магчымасць публічна выказвацца адносна сваіх палітычных поглядаў і прыхільнасцяў. Застаецца толькі шкадаваць, што гэты час прайшоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international