Барысаў. АГП і РЭП вылучаюць каля паўсотні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

2010 2010-10-30T10:48:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ogp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўская гарадская арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Барысаўская гарадская першасная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) дэлегавалі ў склад участковых камісій 49 прадстаўнікоў.

Такім чынам, у склад сарака ўчастковых камісій у горадзе Барысаве дэлегаваны прадстаўнікі АГП і яшчэ дзевяці - прадстаўнікі РЭП. Пры гэтым, Барысаўская гарадская першасная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) асобным пратаколам накіравала праваабаронцу Марыну Статкевіч (якая, дарэчы, дэлегавана пярвічкай РЭП у сябры адной з УВК) на паседжанне Барысаўскага райвыканкама па фармаванні складу ўчастковых камісій у якасці свайго назіральніка.

Апошняя акалічнасць выклікана тым, што заява назіральнікаў Барысаўскай ТВК Марыны Статкевіч і Алега Мацкевіча ў мясцовы райвыканкам з просьбай назіраць за працай па фармаванні ўчастковых камісій, так і засталася без адказу. Магчыма, што ў якасці прадстаўніка РЭП праваабаронца ўсё ж зможа ўбачыць працэдуру фармавання УВК.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international