Магілёў: Ці будзе празрыстай працэдура праверкі подпісаў?

2010 2010-10-29T17:47:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскія праваабаронцы Барыс Бухель, Аляксей Колчын і Уладзімір Краўчанка падрыхтавалі адпаведныя заявы ў Кастрычніцкую і Ленінскую раённыя выбарчыя камісіі горада з патрабаваннем дапусціць іх да назірання за працэдурай праверкі падпісных лістоў і подпісаў выбаршчыкаў на любым этапе праверкі і ў любы час. Праваабаронцы таксама патрабуюць паведаміць ім графікі і месцы працы камісій па праверцы падпісных лістоў і подпісаў выбаршчыкаў.

Сваё жаданне прысутнічаць падчас праверкі падпісных лістоў праваабаронцы абгрунтоўваюць часткамі 1 і 2 арт. 13 Выбарчага Кодэкса ”Галоснасць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў… здзяйсняецца адкрыта і галосна”, а таксама тым, што адпаведныя камісіі інфармуюць грамадзян аб сваёй працы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што дагэтуль у гісторыі назірання за выбарамі не было выпадка, калі кіраўнікі выбарчых камісій пускалі назіральнікаў назіраць за ходам праверкі падпісных лістоў.

“Ужо зараз вядомы выпадкі ў Беларусі, калі назіральнікам адмаўлялі ў прысутнасці падчас гэтай працэдуры. Верагодна, што і нас не дапусцяць да гэтага, але тым не менш мы не губляем надзеі і падаем гэтыя заявы ў выбарчыя камісіі”, - наворыць Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international