Назіральнік ад СНД – былы дэпутат па Бабруйскай сельскай акрузе

2010 2010-10-29T17:19:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 кастрычніка ў Бабруйск прыязджаў намеснік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента, начальнік аналітычнага аддзела Выканаўчага камітэта СНД Юры Кулакоўскі. Ён жа – доўгатэрміновы назіральнік на выбарах ад місіі СНД.

Бабруйскі праваабаронца Ігар Ходзька ўзгадвае, што Юры Кулакоўскі з 2004 па 2008 год быў дэпутатам ППНС па Бабруйскай сельскай акрузе.

- Падчас яго абрання ў ППНС адміністратыўны рэсурс выкарыстоўваўся на ўсю моц, - распавядае Ігар Ходзька. Напрыклад, навучэнцы аўтатранспартнага коледжа распаўсюджвалі за яго агітацыйныя матэрыялы. А самы яскравы прыклад – у кабінках для галасавання быў вывешаны плакат з узорам галасавання. Птушачкай было адзначана прозвішча, якое вельмі нагадвала прозвішча Кулакоўскага. Аб тым, што ён перамог, нам стала вядома за некалькі дзён да выбараў, гэта нам распавёў у прыватнай размове адзін з бабруйскіх чыноўнікаў.

Варта адзначыць, што склад гарадской адміністрацыі, за выключэннем старшыні гарвыканкама, з часоў выбараў 2004 года, на якіх Юры Кулакоўскі быў абраны дэпутатам, амаль не змяніўся. На тых выбарах па гэтай жа акрузе з Ю. Кулакоўскім балатаваўся грамадскі актывіст Алесь Чыгір.

- Юры Кулакоўскі быў упэўнены ў сваёй перамозе, нават больш таго, ён прадказаў сваю перамогу ў працэнтах, - усміхаецца Алесь Чыгір. – Як я магу пракаментаваць тое, што Кулакоўскі будзе назіральнікам ад СНД? Ну падумайце самі, ці можа быць аб’ектыўным чалавек, які ўсім, чаго дасягнуў у жыцці, абавязаны Аляксандру Лукашэнку.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international