Юрый Глушакоў: Не хапіла подпісаў

2010 2010-10-29T15:56:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У апошні дзень збору подпісаў пра сваё рашэнне зняцца з выбараў заявіў вылучэнец ад Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў.

«Прычына простая — не змаглі назбіраць неабходнай колькасці подпісаў», — сказаў палітык «НН».

Колькі агулам атрымалася сабраць? «Зараз не істотна. Не хапіла подпісаў. Здаваць не будзем іх у выбаркамы, хоць яны і маюцца. Нашто абцяжарваць людзей лішняй працай?».

Ці падтрымае Глушакоў некага з кандыдатаў, што яшчэ засталіся? «Так атрымалася, што я быў адзіным левым сацыяльным палітыкам на гэтых выбарах. Так не павінна быць, бо вядома хто потым будзе збіраць наш электарат. Ёсць яшчэ сацыял‑дэмакрат Мікола Статкевіч, якога я глыбока паважаю. Будзем размаўляць з ім, з іншымі кандыдатамі.

Для нас істотна некалькі момантаў — адсутнасць у Беларусі АЭС, ператварэнне прэзідэнцкай рэспублікі ў парламенцкую, скасаванне кантрактнай сістэмы, увядзенне сацыяльных льгот. Таксама мы лічым неабходным увядзення мараторыя на прыватызацыю буйных прадпрыемстваў, а таксама, каб працоўныя былі гаспадарамі на прадпрыемствах, то бок прымалі ўдзел у кіраванне і размеркаванні прыбыткаў», — лічыць Юры Глушакоў.

Цяпер прэтэндэнтаў у кандыдаты засталося трынаццаць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international