viasna on patreon

На сайце Мазырскага БРСМ - выбары, рытуальныя паслугі і порна

2010 2010-10-28T13:25:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazyr-brsm-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце мазырскай гарадской арганізацыі БРСМ навіны пра выбары прэзідэнта падаюцца ў даволі нечаканым кантэнце.

На галоўнай старонцы змешчаны малюнак “Я прагаласую 19 снежня”. У рубрыцы “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!” ёсць навіна пра семінар-вучобу па арганізацыйна-прававых асаблівасцях правядзення выбарчай кампаніі. І тут жа змешчаны рэкламныя паведамленні “Маскоўскае гарадское бюро рытуальных паслуг з радасцю паведамляе...” і прапаноўваюцца інтэрнэт-перакладчыкі, гульні, кансультацыі па зніжэнні вагі, запасныя часткі да сельскагаспадарчай тэхнікі і іншая “палітычныя значная інфармацыя”.

Дарэчы, пад навіной пра развіццё на Гомельшчыне валанцёрскага руху наведвальнікам сайта прапаноўваецца бясплатнае порна! Парнаграфія-анлайн прапаноўваецца і пад артыкулам “Мы - грамадзяне Беларусі!”.

Ну вельмі цікавы сайт “самай масавай маладзёжнай арганізацыі”! І куды толькі глядзіць Беларуская дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі, якая складае чорныя спісы сайтаў Інтэрнэта?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства