У Калінкавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі распаўсюднікаў агітацыйных буклетаў адзінага кандадата

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лютага ў Калінкавічах супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя Аляксей Маневіч і Дзяніс Рабянок, якія распаўсюджвалі агітацыйныя буклеты ў падтрымку зарэгістраванага кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.

Супрацоўнікі РАУС на чале з капітанам міліцыі Алегам Клімам не палічылі патрэбным патлумачыць грамадзкім актывістам прычыны іх затрыманьня. У пастарунку хлопцаў сустрэў намесьнік начальніка міліцыі грамадзянскай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі РАУС Юрый Красюк, які даў загад адабраць агітацыйныя матэрыялы. Міліцыянты доўгі час адмаўляліся складаць пратакол затрыманьня актывістаў, матывуючы адмову адсутнасьцю злачынства, але пасьля таго, як быў складзены пратакол аб адміністратыўным парушэньні, быў аформлены і пратакол затрыманьня.

Грамадзкія актывісты прынялі рашэньне абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў РАУС у пракуратуры, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international