Неабходна спыніць перасьлед моладзевых актывістаў!

2010 2010-10-28T09:01:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fidh-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парыж-Мінск, 26 кастрычніка 2010.  Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказваюць занепакоенасць у сувязі з узмацненнем з верасня 2010 г. па цяперашні час рэпрэсій з боку беларускіх уладаў у дачыненьні да актывістаў некаторых палітычных рухаў, у прыватнасці, такіх як анархісцкія і антыфашысцкія моладзевыя рухі.
У ноч з 30 на 31 жніўня 2010 года ў Мінску адбыўся напад на расейскую амбасаду (невядомы кінуў «кактэйль Молатава» на тэрыторыю амбасады, у выніку чаго згарэў аўтамабіль, ніхто не пацярпеў). Замест паўнавартаснага расследавання па заведзенай крымінальнай справе беларускія органы крымінальнага пераследу пачалі выклікаць на «гутаркі» і допыты ў КДБ актывістаў анархісцкага моладзевага руху па ўсёй Беларусі, у выніку чаго каля 30 чалавек былі затрыманыя, у іх дамах правялі ператрусы і канфіскавалі кампутарную тэхніку.
3 верасня 2010 г. адбыліся першыя масавыя затрыманьні ў Менску па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага нападу. 7 актывістаў моладзевага анархісцкага руху на трое сутак апынуліся ў ізалятары часовага ўтрымання, аднак, 6 верасня іх «перазатрымалі» з парушэннем крымінальна- працэсуальнага заканадаўства, ужо як быццам бы па іншым абвінавачванні. Пасля трох «перезатрыманняў» 5 чалавек выйшлі на волю, двое - Аляксандр Францкевіч і Мікалай Дзядок - да гэтага часу знаходзяцца ў зняволенні.
Мікалай Дзядок быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі паслядоўна 7 разоў па трое сутак, адзін раз нават без тлумачэння, у чым ён падазраецца. Пасля гэтага актывіста перавялі ў СІЗА № 1 у Мінску. 1 кастрычніка 2010 года яму прад'явілі абвінавачванне ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства - дэманстрацыі, якая прайшла ў мінулым годзе - 19 верасня 2009 года. Дэманстранты, у колькасці прыкладна 30-ці чалавек, выступалі супраць сумесных расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2009», якія праходзілі ў Беларусі ў верасні 2009 года.
Падчас дэманстрацыі невядомай асобай на тэрыторыю генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь была закінутая дымавая шашка. М. Дзядок быў абвінавачаны ў тым, што ён «кіраваў калонай, раздаваў марлевыя павязкі, балончыкі, праводзіў інструктаж». Яго «злачынства» было кваліфікаванае па арт. 339, ч. 2 Крымінальнага кодэкса (хуліганства, учыненае групай асоб). Віну Мікалай Дзядок не прызнае.
З боку следчых органаў былі зроблены дзеянні, якія груба парушаюць законныя правы затрыманых. Так, ніхто з затрыманых не трапляе пад пералік падстаў для затрымання, пералічаных у артыкуле 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, паколькі - ніхто не бачыў іх у час здзяйснення злачынства, ніхто не паказвае на іх як на асоб, якія здзейснілі злачынства, няма ніякіх слядоў на вопратцы і г.д.
У дачыненні да некаторых затрыманых былі парушаныя іх правы на абарону. Напрыклад, адвакат затрыманага Аляксандра Францкевіча не мог выявіць месцазнаходжанне свайго падабароннага на працягу трох сутак.
Занепакоенасьць выклікае і сама сітуацыя з «перазатрыманнямі». Згодна з дзеючымі працэдурамі, дакладна устаноўленымі дзеючым заканадаўствам (Крымінальна-працэсуальным кодэксам), па артыкуле 339 КК частцы 1 і частцы 2 затрыманне не павінна перавышаць 3 сутак. У дадзеным выпадку, следчыя органы выкарыстоўвалі затрыманне спачатку па падазрэнні ў нападзе на расійскую амбасаду, затым - па падазрэнні ў нападзе на Федэрацыю прафсаюзаў, затым яшчэ пад нейкай іншай новай падставе. Такім чынам, груба парушаліся правы затрыманых.
Таксама нашым арганізацыям сталі вядомыя факты псіхалагічнага ціску на затрыманых. У выніку, падчас аднаго з допытаў актывістка Таццяна Семянішчава паспрабавала перарэзаць вены рук канцылярскія нажом. Ад іншых актывістаў патрабавалі паказаньняў аб вінаватасці Мікалая Дзядка па пададзеным абвінавачванні, прычым у зваротным выпадку супрацоўнікі міліцыі пагражалі дапытваемым неадкладным затрыманнем і іншымі «праблемамі».
На дадзены момант у зняволенні па-ранейшаму знаходзяцца Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч (ён абвінавачваецца ў тым, што здымаў на відэакамеру напад невядомых асобаў на РАУС у г. Салігорску, калі ў маі 2010 года ў будынак аддзялення міліцыі былі кінутыя 2 бутэлькі з запальнай сумессю), а таксама паўторна затрыманы раней выпушчаны на волю актывіст-анархіст Сяргей Слюсар ў г. Бабруйску (на гэты раз ён падазраецца ў тым, што кінуў "кактэйль Молатава» у будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі ў горадзе Бабруйску ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 г.).
 
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека і ПЦ «Вясна» лічаць недапушчальнымі адвольныя затрыманні і ўзмацненне ціску на актывістаў моладзевых рухаў, якія суправаджаюцца парушэннем працэсуальных нормаў з боку следчых органаў. Нашы арганізацыю патрабуюць спыніць гэтыя супрацьпраўныя дзеянні і неадкладна вызваліць затрыманых.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international