Маладэчна: Вайскоўцаў папярэдзілі, што правераць, за каго яны ставілі подпісы

2010 2010-10-28T01:40:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-dom-vajskoycy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі маладэчанскія сябры ініцыятыўных груп дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты, пры зборы подпісаў у дамах, дзе жывуць вайскоўцы ды супрацоўнікі райвыканкаму, за альтэрнатыўных вылучэнцаў амаль ніхто не падпісваецца.

Так, зборшчыкі подпісаў за Алеся Міхалевіча былі вельмі здзіўленыя, калі, абыйшоўшы 45-кватэрны дом, атрымалі нулявы вынік. Неўзабаве стала вядома, што жыхары гэтага дома – вайскоўцы, і іх на працы папярэдзілі, што ўсе подпісы правяраюцца, таму начальству будзе вядома, хто за каго падпісаўся. Зразумела, што пасля такога папярэджання жадаючых здаць подпіс не стала.

Прыкладна такая ж сітуацыя назіралася ў дамах, дзе пераважна жывуць супрацоўнікі райвыканкама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international