Райвыканкамы Віцебшчыны не спяшаюцца з інфармацыяй аб стварэнні ўчасткаў

2010 2010-10-28T00:56:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле заканадаўства, да 27-га кастрычніка павінны быць апублікаваны рашэнні аб стварэнні выбарчых участкаў. Аднак толькі 16 раённых адміністрацый Віцебскай вобласці размясцілі гэтую інфармацыю. У 5-ці з 21-го раёнаў Віцебшчыны мясцовыя ўлады палічылі неабавязковым размяшчаць уласныя рашэнні адносна стварэння ўчасткаў.

У адмысловым раздзеле, прысвечаным прэзідэнцкім выбарам, няма адпаведных звестак на інтэрнэт-сайтах  Браслаўскага http://braslav.vitebsk-region.gov.by/vybory_presidenta , Дубровенскага http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/ru/vybory_ , Міёрскага http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/vybory , Шумілінскага http://shumilino.vitebsk-region.gov.by/vybory_presidenta  і Пастаўскага http://postavy.vitebsk-region.gov.by/ru/vybory_president  райвыканкамаў.

Пры гэтым на сайце Пастаўскага райвыканкама няма  звестак і пра кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі, хаця іншыя афіцыйныя рэгіянальныя інтэрнэт-старонкі ўсё ж паведамляюць хаця б імёны і  прозвішчы старшынь, намеснікаў і сакратароў, калі не больш поўныя дадзеныя пра іх. Няма звестак пра кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі і на сайце Шумілінскага райвыканкаму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international