Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў Зьмітра Касьпяровіча зьняволеньнем на пяць месяцаў

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лютага ў суд Маскоўскага раёну прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек з розных палітычных партыяў і моладзевых рухаў. Зьмітра Касьпяровіча трымалі ў клетцы, як небясьпечнага злачынцу. Хлопец не пагаджаўся з абвінавачаньнем. Ён заявіў, што гатовы адказваць за зьнявагу дзяржаўнага сьцягу, але не за хуліганства. Ён патлумачыў, што атрымаў нармальнае выхаваньне і ніколі ня быў хуліганам.

На судзе прысутнічаў лідэр БНФ Вінцук Вячорка. Ён назваў справу супраць Зьмітра Касьпяровіча прыкладам двайных стандартаў у беларускай судовай практыцы. Ён згадаў, як у 1995 годзе Іван Ціцянкоў абышоўся з дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягам: “Думаю, што рэакцыя ўладаў была несувымерная праступку, калі такі быў. Але важнейшае тое, што не павінна быць у краіне двайных стандартаў. Я маю на ўвазе, што, калі ў парадку рэчаў было нацыянальны і дзяржаўны з 1991 да 1995 году сьцяг камусьці было дазволена на вачах усёй краіны рваць, зларадна ставячы свае подпісы, і пры гэтым быць беспакараным, то чаго хацець ад іншых людзей, якія не пераносяць гэтай штучнай дзяржаўнай сымболікі”.

Судзьдзі Тацяне Ўнукевіч спатрэбілася дзьве з паловай гадзіны, каб разгледзець справу і вынесьці прысуд — пяць месяцаў арышту.
Актывіст “Маладога фронту” Павал Яловік лічыць, што Зьмітра Касьпяровіча пакаралі арыштам, каб пазбавіць магчымасьці ўдзельнічаць у заплянаваных вясновых вулічных акцыях: "Цяпер самых актыўных удзельнікаў апазыцыі садзяць у турмы, каб ізаляваць ад грамадзкасьці".

Адвакат Зьмітра Павал Сапелка будзе абскарджваць судовае рашэньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international