Гродна: Праверка подпісаў будзе праводзіцца без назіральнікаў

2010 2010-10-27T23:18:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ramanurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікам БХК Святлане Рудкоўскай і Раману Юргелю, якія зарэгістраваныя назіральнікамі ў Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісіях г. Гродна, адмовілі ў праве прысутнічаць на паседжаннях камісій падчас праверкі подпісаў. Старшыня Кастрычніцкай раённай камісіі Уладзімір Хлябіч у афіцыйным адказе Раману Юргелю спасылаецца на частку 12 арт. 61 Выбарчага кодэксу і сцвярджае, што “Ваше желание присутствовать при самой процедуре проверки подписей избирателей в подписных листах не предусмотрено Избирательным кодексом Республики Беларусь”. Аналагічную адмову атрымала і Святлана Рудкоўская.

Паралельна Раман Юргель атрымаў адказ з ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай на свой зварот з нагоды фармавання ў Гродне выбарчых участкаў. Назіральнікаў таксама не запрасілі на паседжанне па іх фармаванні. Лідзія Ярмошына ў сваім лісце даводзіць, што Выбарчы кодэкс не змяшчае нормы пра абавязак выбарчых камісій інфармаваць назіральнікаў пра паседжанні камісій.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international