У Брэсцкай вобласці апазіцыйныя партыі маюць намер вылучыць ва ўчастковыя камісіі каля 200 актывістаў

2010 2010-10-27T15:00:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі палітычных партый, якія ўваходзяць у Брэсцкую абласную кааліцыю аб'яднаных дэмакратычных сілаў, правялі кансультацыі на прадмет вылучэння сваіх актывістаў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта РБ. Падчас сустрэчы дасягнута дамоўленасць, што мясцовыя арганізацыі Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і руху «За Свабоду» вылучаць каля 200 сваіх сябраў у склад участковых выбаркамаў. У цяперашні час ідзе ўзгадненне прапанаваных кандыдатур.

Па словах старшыні абласной структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага, пасля этапу фарміравання ўчастковых камісій і ў залежнасці ад колькасці ўключаных у іх склад прадстаўнікоў апазіцыі «можна будзе казаць пра тое, ці будуць выбары адкрытымі і празрыстымі, як гэта дэкларуюць улады , або рыхтуецца чарговая фальсіфікацыя вынікаў галасавання ».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international