Мінск: Сябру ініцыятыўнай групы Саннікава звольнілі з працы

2010 2010-10-27T14:38:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uvolnenie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар мінскага заапарку, дзе на працягу года працавала Ірына Пятрова, паведаміў ёй, што ў бюджэце ўстановы няма грошай, каб плаціць заробак дадзенай супрацоўніцы. На яе абурэнне дырэктар паставіў жанчыну перад выбарам: напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні альбо быць звольненай па артыкуле “за прагулы”. Ірына выбрала першы варыянт. Па яе словах, некалькі дзён таму яна прапусціла чатыры дні працы, бо моцна захварэла. Пачувалася кепска і звярнулася ў паліклініку, але медычная ўстанова не мае права аформіць ёй бальнічны ліст як зарэгістраванай у Віцебску. За ўвесь час працы, па словах Ірыны, ёй некалькі разоў здаралася адсутнічаць на працоўным месцы, але такой пільнай увагі да яе адсутнасці ніколі не было: дазвалялася проста загадзя папярэдзіць кіраўніцтва праз тэлефон і патлумачыць прычыны. “Такім чынам я сыходзіла на сесію, а таксама прапусціла колькі дзён раней з-за хваробы, -- гаворыць Ірына. – Ніякіх праблем не ўзнікала. Цяпер жа да мяне ўзніклі гэткія пытанні…”. Застаецца толькі дадаць, што Ірына Пятрова з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Андрэя Саннікава. Цяпер улады пакінулі яе без сродкаў да існавання.

На думку Ірыны Пятровай, падставай для яе звальнення стаў не толькі і нават не столькі яе ўдзел у зборы подпісаў за А.Саннікава, як ранейшы ўдзел у акцыях апазіцыі, падчас якіх мелі месца ў тым ліку і выпадкі затрымання. “Днямі я даведалася ад супрацоўнікаў заапарка, што каля месяца таму да дырэктара прыходзілі двое невядомых мужчын і моцна лаялі яго. Яны крычалі, каб ён думаў, каго бярэ да сябе на працу, і гаворка ішла менавіта пра мяне, -- распавяла Ірына. – Пакуль да мяне не падышлі мае калегі і не сказалі пра той выпадак, я не ведала пра той візіт, але за апошні месяц адносіны з дырэктарам у мяне пагоршыліся. У нас былі вялікія планы па пашырэнню канюшань, хацелі закупіць новых коней… І раптам усе гэтыя планы рухнулі. А потым аказалася, што мне няма чым плаціць…”.  Праўда, дадае актывістка, вымусіўшы яе звольніцца, дырэктар не асабліва хаваў, што пазбавіцца ад супрацоўніцы яго прымусілі “людзі ў цывільным” з-за выбараў. “Мне сказалі: маўляў, вясной, як усё сцішыцца, прыходзь назад на працу”, -- сумна дадае Ірына. Пад “усім” маецца на ўвазе выбарчы працэс і цікавасць спецслужбаў да дэмакратычных актывістаў.     

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international