Міліцыянты патрабуюць "дазвол на вядзеньне агітацыі"

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага ў Гомельскай вобласьці і Гомелі працягваліся затрыманьні міліцыяй распаўсюднікаў агітацыйных матэрыялаў кандыдата на прэзыдэнды ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

У Рагачове міліцыя затрымала Ўладзімера Хадасевіча і Ўладзімера Тамковіча, распаўсюднікаў буклетаў Мілінкевіча і газэты “Народная воля” з праграмай кандыдата. У пастарунак прыехалі намесьніца старшыні райвыканкаму, старшыня раённай выбарчай камісіі Рыма Ястрэмская, юрысконсульт Людміла Барбалюк і начальнік аддзелу ідэалёгіі Аляксандр Кляцуноў. Спадароў Хадасевіча і Тамковіча абвінавацілі ў парушэньні выбарчага заканадаўства – арганізацыі сустрэчы з выбаршчыкамі і распаўсюдзе, як сказана, “агітацыйнай інфармацыі” ў неўстаноўленым месцы – на рынку “Маскоўскі”.
Юрыст райвыканкаму Людміла Барбалюк склала пратакол пра парушэньне рашэньня райвыканкаму №143 за 13 лютага 2006 году і артыкулу 167,ч.3 Адміністрацыйнага кодэксу.

***
У Гомелі за распаўсюд буклетаў на Прудкоўскім рынку міліцыянты Чыгуначнага райаддзелу ўнутраных спраў затрымалі Пятра Кузьняцова і Зьміцера Залатарова.

***
Маёр міліцыі Сухарукаў і старшы лейтэнант Дзятлаў затрымалі на прыпынку каля заводу вымяральных прыбораў Юрася Захаранку, Кацярыну Гаўрыленку і Леаніда Тужыка. У Цэнтральным пастарунку іх трымалі 2 гадзіны.
Паколькі распаўсюднікі мелі складныя столік, невялічкае крэсла ды планшэт з партрэтамі Мілінкевіча, іх абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету. Складзены адпаведны пратакол. Столік, крэсла, планшэт і 62 буклеты Мілінкевіча сканфіскаваны.

***
Супрацоўнікамі Цэнтральнага РАУС затрыманы Толчын Андрэй, канфіскаваны стол, агітацыйны шчыт, складзены пратакол аб адміністратыўным парушэньні.
***
Была спроба затрыманьня супрацоўнікамі Цэнтральнага РАУС сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Цэнтральным парку, дзе праходзіла гарадзкое сьвята "Провады зімы", за распаўсюд газетаў і буклетаў.

***
У Навабеліцкім раёне міліцыя затрымала сясьцёр Алену ды Галіну Працко. Яны раздавалі гараджанам газэту “Народная воля”.

***
У Калінкавічах каля рэчавага рынку затрыманы распаўсюднікі агітацыйнай прадукцыі Мілінкевіча Аляксей Маневіч і Дзяніс Рабянок. У пастарунку ў іх сканфіскавалі 107 буклетаў кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Перад затрыманьнем невядомыя ў цывільным фатаграфавалі агітатараў. Адзін з правакатараў заклікаў гараджанаў: “Біце іх”!

***
У Сьветлагорску капітан міліцыі Шчэрбін з напарнікам перашкаджаў Віктару Раманішку і Сьветлане Міхальчанка распаўсюджваць буклеты Мілінкевіча каля гарадзкога рынку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international