"Аршанская газета" няўмела працуе над памылкамі

2010 2010-10-27T13:58:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» ужо пісалі пра казус, які меў месца ў Оршы. Сутнасць у тым, што Аршанскі гарвыканкам, змяняючы межы ўчасткаў, унёс змены не ва ўчасткі па выбарах прэзідэнта, а ва ўчасткі па выбарах у мясцовыя Саветы, якія прайшлі вясной.

І вось мясцовая раёнка надрукавала нататку пад назвай "Праца над памылкамі". Варта прывесці яе цалкам. «Па віне рэдакцыі ... памылкова апублікавана рашэнне Аршанскага гарвыканкама" аб змяненні межаў участкаў для галасавання", прынятае 19.02.2010 года і вызначаючае межы ўчастка для галасавання № 11 пры правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання. Прыносім прабачэнні нашым чытачам ".

Разам з тым пытанні ўсё ж застаюцца. Уяўляецца цалкам неверагодным, каб газета па сваёй ініцыятыве дзесьці адшукала і апублікавала рашэнне выканкама васьмімесячнай даўніны.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international