Затрыманьні за распаўсюд “Народнай волі” з праграмай Аляксандра Мілінкевіча адбыліся ў Віцебску

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага, сем прадстаўнікоў моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў выйшлі на вуліцы Віцебска, каб распаўсюдзіць паасобнікі “Народнай волі” з праграмай Аляксандра Мілінкевіча. Неўзабаве двое ўдзельнікаў акцыі апынуліся ў міліцыі.

Дзяніс Дзянісаў і Максім Волкаў былі дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС. Праз тры гадзіны іх адпусьцілі. Як паведаміў нашаму парталу адзін зь лідэраў віцебскага моладзевага руху Віталь Броўка, міліцыянты не знайшлі, за што можна прычапіцца да затрыманых. Аднак 415 адзінак газэты засталіся ў пастарунку “да высьвятленьня абставінаў”.

Перасьлед распаўсюднікаў недзяржаўнай прэсы — не адзінкавы выпадак ціску на дзеячаў віцебскіх дэмакратычных сілаў. Напрыклад, увечары 22 лютага на прасьпэкце Будаўнікоў за расклейку анонсаў агітацыйнай кампаніі Мілінкевіча былі затрыманыя яшчэ два моладзевыя актывісты, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international