Віцебская міліцыя не знайшла таго, хто збіў Андрэя Лядоўскага

2010 2010-10-27T12:31:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounikmus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта пацярпеламу збіральніку подпісаў паведаміў супрацоўнік Першамайскага РАУС Віцебску. Але актывіст збіраецца настойваць, каб хулігана ўсё ж адшукалі.

Як ужо паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, 17 кастрычніка на Андрэя Лядоўскага напаў невядомы мужчына сталага веку, калі збіральнік подпісаў прапанаваў падпісацца за вылучэнне Яраслава Раманчука.

А.Лядоўскі атрымаў траўмы. Калі збіральнік подпісаў звярнуўся па медычную дапамогу, у дактароў нават было падазрэнне на страсенне мозгу ў пацыента. Актывіст падаваў заяву ў міліцыю з прыкладзенай даведкай пра цялесныя пашкоджанні.

- Але супрацоўнік міліцыі мне сказаў, што хулігана на знайшлі, - распавядае Андрэй Лядоўскі. – Нібыта той хлопец, у кватэру да якога я зайшоў па подпіс, абсалютна не ведае двух мужчын, якія былі ў яго ў гасцях, і адзін з якіх мяне збіваў. Але я гэтую справу так не пакіну, урэшце рэшт напішу ў пракуратуру скаргу на бяздзеянне міліцыі.

А.Лядоўскі, які мае незавершаную вышэйшую юрыдычную адукацыю, гатовы дамагацца таго, каб ахоўнікі правапарадку выконвалі сваю працу належным чынам.

Актывіст уваходзіць у  ініцыятыўныя групы Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча.

- Праз тое, што ў мяне моцна балела галава і быў пабіты твар, я некалькі дзён не мог збіраць подпісы. А не бараніўся я толькі таму, што прадстаўляў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, якіх я дужа паважаю – каб потым не казалі, што я сам справакаваў бойку, – падкрэслівае А.Лядоўскі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international