Гродна: Ва ўчастковыя камісіі вылучаюць цэлымі спісамі

2010 2010-10-27T12:21:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/papery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенскія ўлады распачалі актыўную працу па вылучэнні ва ўчастковыя камісіі. Па некаторых дамах зафіксаваныя выпадкі, што да людзей прыходзяць і прапаноўваюць падпісацца за вылучэнне ў склад участковай камісіі вялікага спісу чалавек – патэнцыйна цэлага яе складу. Прыкладам, такое дакладна зафіксавана ў доме №3 па вуліцы Каліноўскага, па якім хадзілі два маладых чалавекі і прапаноўвалі падпісацца ў падтрымку адразу ажно 19 чалавек, пераважна супрацоўнікаў спартыўнага комплексу “Нёман”, што знаходзіцца побач. Такім чынам фармуецца камісія ўчастку №2, месца знаходжання якой – дзяржаўная ўстанова “Гродзенскі цэнтр алімпійскага рэзерву па хакею з шайбай”. Многія з жыхароў слушна палічылі, што “такі хакей ім не патрэбен” і адмовіліся падпісвацца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international