Брэст: На пікетах па збору подпісаў акрамя рэальных прэтэндэнтаў з'явіліся віртуальныя

2010 2010-10-27T12:05:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-piket-niakl-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каб заручыцца падтрымкай выбаршчыкаў пры вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты, 26 кастрычніка ў Брэст прыехаў адзін з лідэраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі. Па ягоным прызнанні, ініцыятыўная група блізкая да пераадолення ў бліжэйшыя дні мінімальнай планкі, неабходнай для рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

Рымашэўскі пабываў на пікеце, арганізаваным яго прыхільнікамі каля ўваходу на Цэнтральны рынак Брэста, дзе пагутарыў з мясцовымі жыхарамі. Гутарка часам выглядала вельмі эмацыйнай і выклікала ажыўленую дыскусію.

У гэты ж дзень у некалькіх месцах у горадзе можна было бачыць і іншага прэтэндэнта - Уладзіміра Някляева. Праўда, пакуль гаворка ідзе не пра самога лідэра грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", а яго "віртуальную" выяву, выкананую ў поўны рост. Такім спосабам прыхільнікі Някляева вырашылі разнастаіць збор подпісаў. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international