Новыя затрыманьні агітатараў адбыліся ў Гомелі

2006 2006-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лютага ў Гомелі а палове 13-й гадзіны на вуліцы Карповіча міліцыя затрымала агітатараў Сяргея Трыфанава і Леаніда Ўдовенку. Яны раздавалі гараджанам буклеты кандыдата на прэзыдэнты ад Дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
Нарад старшага лейтэнанта міліцыі Канаваленкі даставіў распаўсюднікаў у Цэнтральны пастарунак. Спадароў Трыфанава і Ўдовенку абвінавацілі ў тым, што яны ў неналежным месцы вялі агітацыйную кампанію. У іх сканфіскавалі ўчыт з партрэтам, а таксама буклеты Аляксандра Мілінкевіча, улёткі з назовам "Беларуская салідарнасьць" і асобнікі "Народнай волі" з перадвыбарчай праграмай адзінага кандыдата, скалалі акт і пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні за несанкцыянаваны пікет.
Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны ўпэўнены, што ўлады дзейнічаюць незаконна: "Існуе Выбарчы кодэкс РБ, у якім ясна прапісаныя механізмы агітацыі: у арт. 45 сказана, што тым, хто праводзіць агітацыю, прадстаўляецца права свабоднага і ўсебаковага абмеркаваньня, а сустрэчы кандыдата ў Прэзідэнты РБ са сваімі выбаршчыкамі праводзяцца на сходах альбо ў іншай зручнай для ыбаршчыкаў форме. Таму ніякія ніякія пастановы мясцовых уладаў не могуць падмяняць Закон, і як мы праводзілі агітацыю, так і будзем яе праводзіць, згодна з гэтым законам!"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international