Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Тараса Сургана

2010 2010-10-26T15:59:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/surgan-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тарас Сурган.

Тарас Сурган.

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу віцебскага грамадскага актывіста Тараса Сургана, які вывесіў на мосце бел-чырвона-белы сцяг.

У сваёй скарзе Т. Сурган паведаміў: “16 ліпеня 2009 года я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў РУУС Чыгуначнага раёна г. Віцебску, дзе на мяне быў складзены пратакол па ч.1 ст. 23.34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Паводле пратаколу, мне ставілася ў віну парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі і правядзення пікетавання. Дадзены пратакол  11 жніўня 2009 года быў разгледжаны суддзём суда Чыгуначнага раёна г. Віцебску У. Шыкарэвым, які вынес рашэнне аб пакаранні мяне штрафам у памеры 175 000 рублёў. Акрамя таго, па рашэнні суда ва ўласнасць дзяржавы быў канфіскаваны мой асабісты сцяг бела-чырвона-белага колеру.

Я абскардзіў рашэнне суда Чыгуначнага раёна г. Віцебску ў Віцебскі абласны суд і ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, аднак мае скаргі не былі здаволены.

Лічу, што пры разглядзе ў судзе не было ўстаноўлена, што 16.07.2009 у 20-20 на мосце ім. Блахіна ў г. Віцебску я ўдзельнічаў у несанкцыянаваным пікетаванні. Больш таго, на мой погляд, нельга лічыць вывешванне на мосце нацыянальнага сцяга бела-чырвона-белай расфарбоўкі, які ў перыяд з 1991 па 1995 гады меў статус дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, як пікетаванне. Мэтай маіх дзеянняў было жаданне публічна выказаць свае палітычныя погляды, бо ў гэты дзень у Беларусі адзнаўся Дзень салідарнасці з рэпрэсаванымі. Такое права (свабода меркаванняў) мне гарантавана артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Маё знаходжанне на мосце са сцягам было непрацяглым (не больш за дзесяць  хвілін), пасля чаго я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. З-за сваёй кароткачасовасці і бесканфліктнасці мае дзеянні не ўшчамілі правы іншых асоб, не нанеслі шкоды, паколькі ніхто з грамадзян або арганізацый і ўстаноў горада не звярнуўся да мяне з пазовам аб яе кампенсацыі.

Відавочна, што з-за супярэчнасці маіх палітычных поглядаў з цяперашнімі ідэалагічнымі ўстаноўкамі беларускіх улад я падвергся пакаранню. Гэтая акалічнасць прымусіла мяне прыйсці да меркавання, што маё затрыманне і вынесены ў адносінах да мяне штраф і канфіскацыя сцяга з'яўляецца дыскрымінацыяй мяне па палітычных матывах”.

Тарас Сурган просіць “…прыняць рашэнне, па якім прызнаць скаргу абгрунтаванай, а Рэспубліку Беларусь парушальнікам: артыкула 19 часткі 2, артыкула 26 Факультатыўнага пратаколу да МПГПП. Прапанаваць Рэспубліцы Беларусь выправіць дапушчаныя парушэнні і аднавіць мае правы, а таксама пакрыць мне маральную шкоду ў выглядзе грашовай кампенсацыі”.

Камітэт па правах чалавека ААН, прыняўшы скаргу да разгляду, звярнуўся да беларускай дзяржавы ў 6- месячны тэрмін  даць тлумачэнні па справе.

Па словах в віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка, на працягу 2010 года Камітэтам па правах чалавека ААН было зарэгістравана 9 скаргаў з Віцебска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international