Гомель: На тэрыторыі прадпрыемства «Віпра» подпісы за Лукашэнку збіраюць у працоўны час

2010 2010-10-26T15:46:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-vitra-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы зафіксавалі факт збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі на тэрыторыі прадпрыемства ў працоўны час.

- У 10.30 на тэрыторыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Віпра» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» подпісы за Лукашэнку збірала сябра яго ініцыятыўнай групы Вікторыя Сёміна. Пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы яна паказала, а пашпарт - адмовілася. Падчас маёй размовы з Сёмінай падыйшоў намеснік дырэктара прадпрыемства Мікалай Чарнейка і забараніў ёй паказваць пашпарт. Верагодна, што збор подпісаў быў арганізаваны загадзя - бо, калі я падыйшоў, ля спадарыні Сёмінай стаяла чарга працаўнікоў прадпрыемства з пашпартамі. Зразумела, што ім не абавязкова насіць кожны дзень на працу пашпарты», - распавёў праваабааронца Анатоль Паплаўны.

Адзначым, што «Віпра» з'яўляецца найбуйнейшым у сістэме таварыства глухіх прадпрыемствам, дзе працуе 840 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international