Барысаў. Някляеўцы злавілі правакатараў

2010 2010-10-26T13:25:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры  ініцыятыўнай групы, якія збіраюць подпісы за патэнцыйнага кандыдата Уладзімера Някляева ў Барысаве, сутыкнуліся з нечаканай праблемай: у горадзе аб'явіліся фальшывыя зборшчыкі подпісаў.

Як распавёў сябра ініцыятыўнай групы Някляева барысаўчанін Міхаіл Васільеў, да зборшчыкаў подпісаў звярнуліся жыхары горада, якія і паведамілі пра не маючых пасведчанняў сябраў ініцыятыўнай групы людзей, якія збіраюць подпісы за прэтэндэнта. “Мы вельмі хутка вылічылі дзвюх правакатараў, - паведамляе Васільеў. - У іх сапраўды не было пры сабе пасведчанняў. Ды і быць не магло, бо яны не сябры ініцыятыўнай групы. Нашы сапраўдныя зборшчыкі подпісаў маюць усю атрыбутыку някляеўскай кампаніі.

Гэтыя ж хадзілі па кватэрах, не маючы не толькі пасведчанняў, але і бэджей, спецыяльных тэчак, чым і выклікалі падазрэнне жыхароў. Мы сур'ёзна паразмаўлялі з гэтымі ілжэ-зборшчыкамі. Рыхтуецца калектыўная скарга ў ЦВК. Калектыўная таму, што такія ж правакатары былі заўважаны яшчэ і ў Віцебску і Пінску”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international